Закон аб СМІ разгледзяць 17 чэрвеня

Пра гэта “Інтэрфаксу” заявіў старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юрый Кулакоўскі.

Паводле чыноўніка, законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі” ня ўтрымлівае нейкіх канцэптуальных зьменаў у гэтай сфэры.

Спадар Кулакоўскі ўдакладніў, што пра Інтэрнэт у законапраекце няма нічога. “Ёсьць толькі спасылка, што гэтая сфэра рэгулююцца дзейным заканадаўствам”.

Нагадаем, што некалькі дзён таму першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч зазначыла, што існуе праблема “дэзынфармацыйных плыняў” замежных сайтаў, якія, маўляў, ставяць на мэце дэструктыўна ўплываць на сытуацыю ў Беларусі.

“Але ёсьць досьвед Кітаю, які перакрыў доступ да такіх сайтаў на сваёй тэрыторыі”, — выказалася Л.Ананіч на круглым стале, матэрыялы якога друкуе часопіс “Беларуская думка”.