Жыхар Жлобіну Сяргей працаваў ў Смаленску на будоўлі. Кажа, што гаспадар яго падмануў і ня выплаціў 1 600 даляраў заробку.
“Сам ён зь Менску, у яго толькі фірма расейская. Як-небудзь тут зьявіццa”, - кажа Сяргей.-- Абяцалі першапачаткова да 2 500 даляраў на месяц. Першыя пару месяцаў плацяць звычайна нармалёва, а пасьля пачынаюць дурыць”,-- дадаў будаўнік.
“У сярэднім мы зараблялі па 800 даляраў на месяц. Для Смаленску гэта вельмі добрыя грошы. Там і свае рабочыя столькі атрымліваюць. Але як яны працуюць? Зранку на месцы, пасьля абеду – п’яныя”,-- зазначае Сяргей.
Ён дадае: «Там усе беларусы нелегальна працуюць. Толькі ў адным Смаленску іх пад 2 тысячы. Калі працуеш нелегальна, у цябе няма ніякіх правоў. У любы час трэба цябе затрымаць. Кожны раз трэба плаціць. І са мной такое было. На чыгуначным вакзале прыйшлося даць міліцыянту 200 рублёў. Ён мне яшчэ шчасьлівай дарогі пажадаў».