Гранічныя адпускныя цэны на малочныя прадукты і ялавічыну з 3 чэрвеня падвышаныя на 2 працэнты, на хлеб і хлеба-булачныя вырабы – на 1,5 працэнта.
Такім чынам Міністэрства эканомікі Беларусі зьбіраецца кампэнсаваць падаражэньне сельскагаспадарчай сыравіны, паліўных і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.