У чым пазыцыі ЗША і Расеі да Беларусі супадаюць?


«У ЗША з Расеяй вельмі шырокі спэктар дачыненьняў. І па Беларусі ёсьць моманты, па якіх ЗША і Расея падзяляюць пазыцыі. Асноўным кірунакам гэтай салідранасьці з'яўляецца тое, што абедзьве нашы краіны ўпэўненыя: у Беларусі павінна быць рынкавая эканоміка. З другога боку, калі, яшчэ будучы прэзыдэнтам Расеі, Уладзімер Пуцін прыяжджаў у Беларусь, расейскі бок таксама ўздымаў пытаньне аб палітзьняволеных. Я не думаю, што расейцы лічаць, што заключэньне ў турму, напрыклад, Аляксандра Казуліна -- неабходнасьць»,-- лічыць Джонатан Мур.

Разам з тым амэрыканскі дыплямат адзначыў, што ў некаторых аспэктах дачыненьняў з Беларусьсю пазыцыя Злучаных Штатаў разыходзіцца з пазыцыяй Расеі.