Сёньня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе нефармальны саміт СНД. У ім зьбіраецца ўдзельнічаць і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.
Паўла Лёгкага – кіраўніка прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, я спытаў, ці заплянаваныя на саміце двухбаковыя сустрэчы прэзыдэнта Беларусі:
“Я ня ведаю, як там у Пуціна, Назарбаева ці Юшчанкі. Па нашай краіне я пакуль ніякай інфармацыі ня дам. Пакуль ня ведаю. Гэта ж нефармальны саміт. І тут складана за некалькі дзён нешта плянаваць”.
Спадар Лёгкі, зразумела, агаварыўся. Расею ачольвае ўжо не Ўладзімер Пуцін, а Дзьмітры Мядзьведзеў. Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў, які раней жыў і працаваў у Беларусі, мяркуе, што з новым прэзыдэнтам Расеі ў Аляксандра Лукашэнкі будзе больш праблемаў чым з папярэднім:
“Аляксандра Рыгоравіча як раз апошнім часам не вельмі задавальняюць сустрэчы нефармальныя, без гальштукаў. Ён апошнім часам стаў прыхільнікам усялякіх працэдураў, цырымоніяў. Чаму? А таму што існуюць пытаньні, якія яму задавалі яшчэ летась у сьнежні. Якія? Найперш – праясьненьне інтэграцыйнага праекту: што мы будзем рабіць зь інтэграцыяй паміж Расеяй і Беларусьсю? Што будзем рабіць з расейскім рублём? Калі ў рэшце рэшт будзем праводзіць рэфэрэндум?
На гэтыя пытаньні адказаць Маскве ён ня можа. І таму ўзьнікае пытаньне пра візыты. Які сэнс ехаць Мядзьведзеву ў Менск, калі адказу зь Менску няма. Значыць, таму няма і сустрэчы.”
Шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна лічыць: дачыненьні Масквы з Аляксандрам Лукашэнкам захаваюцца яшчэ на пэўны час:
“Я думаю, што нейкія сур’ёзныя пытаньні беларуска-расейскіх дачыненьняў разглядацца сёньня ня будуць. Але для Лукашэнкі гэта яшчэ адзін шанец запэўніць у нечым спадара Мядзьведзева.
У бліжэйшыя гады, пакуль ня будзе альтэрнатыўнай газавай трубы на Эўропу, Расея будзе скрозь пальцы глядзець на беларускі рэжым. Прычына – трэба захоўваць сталы транзыт. А як толькі зьявіцца новы шлях дастаўкі газу ў Эўропу, тады з Лукашэнкам будзе іншая размова.
Але сам той факт, што адрозна ад Ельцына і ад Пуціна, якія пасьля абраньня на пасаду прэзыдэнта, прыяжджалі спачатку ў Менск і дэманстравалі саюзьніцкі настрой, Мядзьведзеў гэтага не зрабіў – як мне падаецца, гэта вельмі паказальны факт”.