“Санкцыі не зьяўляюцца цывілізаваным спосабам вырашэньня канфліктных сытуацыяў. Але мы будзе абараняць свае інтарэсы. Як? Пакажа час”, - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў па-ранейшаму знаходзіцца ў Менску, паведаміў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі, адказваючы на пытаньні Свабоды.
Спадар Папоў падкрэсьліў, што М.Хвастоў выкліканы ў Менск “з мэтай кансультацыяў па ўсяму спэктру беларуска-амэрыканскі адносінаў”.
Што да іншых беларускіх дыпляматаў, якія працавалі ў ЗША і вярнуліся на радзіму, яны паводле спадара Папова, будуць працаўладкаваныя ў сыстэме МЗС Беларусі.