Дагэтуль гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі ўжо быў аштрафаваны на 1 мільён 750 тысяч рублёў за атрыманьне "замежнай дапамогі" - вясельнага падарунку ад сваякоў з Украіны.
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Віктар Казачок задаволіў пазоў раённай інспэкцыі па падатках і зборах аб прымусовым спагнаньні з актывіста стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага 2 мільёнаў 115 тысяч рублёў падаткаў.
Паводле інспэкцыі, падатак гэты налічаны пасьля запаўненьня спадаром Жукоўскім дэклярацыі пра даходы за апошнія пяць гадоў.
Падаткоўцы, а за імі й суд вырашылі, што расходы актывіста пры набыцьці маёмасьці перавысілі наяўныя даходы.