Маладафронтавец з Салігорску Іван Шыла можа стаць першым у Беларусі палітрэпрэсаваным школьнікам. Яму не дазволілі здаць апошні іспыт і выключылі са школы. Якія магчымасьці маюць рэпрэсаваныя палітычныя актывісты, каб атрымаць сярэднюю і вышэйшую адукацыю?
Альтэрнатыву дзяржаўнай адукацыі на базе сярэдняй школы сёньня складае Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Каля сотні чалавек у групах з 8 да 11 клясы навучаюцца як у Беларусі, так і за межамі краіны. Пасьля таго як улады адабралі ў Беларускага гуманітарнага ліцэю будынак, ліцэй працуе ў напаўпадпольных умовах, кажа яго дырэктар Уладзімер Колас:
“Тым, хто жадае атрымаць добрую адукацыю па-беларуску, у камфортных маральных умовах, мы імкнемся даць такую магчымасьць. Нашыя выпускнікі гатовыя да навучаньня ў ВНУ. Як правіла, гэта вельмі добрыя студэнты. Многія навучаюцца ў Польшчы, у Літве ў ЭГУ. За бальшыню нам ня сорамна”.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Беларусі быў ліквідаваны чатыры гады таму і зараз працуе ў Літве. Сёньня там навучаюцца каля 1,5 тысячы студэнтаў, а ў наступным годзе больш за сто выпускнікоў дзённага навучаньня атрымаюць першыя дыплёмы бакаляўраў. Аднак вяртаньне ў Беларусь шмат для каго будзе пад пытаньнем, кажа мэнэджэр Кацярына Радзько:
“Многія будуць заставацца, каб працягваць адукацыю ў ЭГУ ці іншых ВНУ. Бо на сёньня Беларусь яшчэ не далучылася да Балёнскай сыстэмы, і адукацыя бакаляўра — гэта нішто”.
Праграма навучаньня для студэнтаў імя Кастуся Каліноўскага зьявілася два гады таму, пасьля масавых акцыяў пратэсту студэнтаў у выніку прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Каля трохсот палітрэпрэсаваных беларускіх юнакоў і дзяўчат атрымоўваюць вышэйшую адукацыю ў розных гарадах Польшчы. Сёлета першыя эўрапейскія дыплёмы атрымаюць восем выпускнікоў, кажа адна з супрацоўніцаў праграмы Эніра Браніцкая:
“Ёсьць дамоўленасьць з польскім бокам, што лепшыя з гэтых васьмі атрымаюць магчымасьць працоўнай стажыроўкі ў Польшчы ці іншай эўрапейскай краіне. Пакуль невядома, што ім прапануюць. Магчыма, што гэта будзе ў эўрапейскіх структурах на карысьць Беларусі”.
Былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў таксама трымаецца думкі, што выпускнікі эўрапейскіх ВНУ ня маюць у Беларусі пэрспэктываў на працаўладкаваньне:
“Вучыцца — няма праблем. Там і аплата, фактычна, на ўзроўні нашых ВНУ. Пытаньне ў іншым. А якая магчымасьць іхнага прымяненьня затым тут, у Беларусі? Адназначна — ніякая. Дыплёмы ж мы не прызнаём. Калі б нашая адукацыя была інтэграваная ў эўрапейскую, каб тыя дыплёмы прызнаваліся ў нас і нашыя за мяжой, то вучыся дзе жадаеш. А пакуль мы зачыненыя. Таму з эўрапейскім дыплёмам заставацца толькі ў Эўропе”.