Актывісты грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” распачалі збор подпісаў за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз. Сябры розных палітычных партыяў і рухаў плянуюць сабраць ня менш за мільён галасоў жыхароў краіны, каб затым перадаць у Эўрапарлямэнт і Раду Эўропы.
Найбольш актыўна збор подпісаў плянуецца праводзіць адначасна з агітацыйнай выбарчай кампаніяй. Аднак, ужо сёньня за Беларусь у складзе Эўразьвязу выказаліся некалькі дзесяткаў тысяч грамадзян, кажа адзін з удзельнікаў кампаніі Зьміцер Бародка:
“Можна адзначыць, што падчас збору подпісаў ніхто з нашых людзей не заўважыў нэгатыўнага стаўленьня падпісантаў да ідэі ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз. Людзі выказваюць альбо станоўчыя адносіны, альбо абыякавыя, але не адмоўныя. І гэтыя подпісы ёсьць дэманстрацыяй эўрапейскага выбару беларускага народу. І мы хочам, каб гэты адказ беларускага народу пачулі ў Эўропе і сьвеце”.
Паводле спадара Бародкі, подпісы зьбіраюцца ў людзей па месцы іхнага жыхарства, на працы і на вуліцы. Ці падтрымліваюць ідэю ўступленьня Беларусі ў склад Эўразьвязу менскія мінакі – цікаўлюся ў людзей на вуліцах гораду:
Юначка: “У прынцыпе, так. Гэта ж атрымоўваецца, што Беларусь стане поруч зь іншымі краінамі, усе будуць разам, а не паасобку. Так прасьцей”.
Спадар: “Мне шкада Эўразьвяз, калі мы туды ўступім. Мэнталітэт. Там патрэбны эўрапейскі, а ў нас, як вы ведаеце, азіяцкі”.
Спадарыня: “Думаю, што можна з часам. Калі атрымаецца. Магчыма, нейкая ўзаемадапамога была б. Магчыма, межы адчыніліся б. Па-мойму, гэта някепска”.
Юнак: “Так, канечне, хацеў бы. Гэта прэстыжна для Беларусі было б. Тым больш, што мы знаходзімся ў Эўропе і, натуральна, так павінна быць”.
Доўгатэрміновая кампанія мае на мэце ня толькі збор подпісаў, але і тлумачальна-асьветніцкую працу сярод жыхароў краіны, кажа яшчэ адзін з удзельнікаў акцыі, маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч:
“Нашыя актывісты тлумачаць людзям, што Беларусь належыць да Эўропы, і гэта ня трэба даказваць ні з гледжаньня геаграфічнага, ні з гледжаньня гістарычнага. Мы выступаем за тое, каб былі адмененыя кошты на шэнгенскія візы. Каб грамадзяне Беларусі мелі магчымасьць больш актыўна асабіста ўдзельнічаць у працэсе эўраінтэграцыі. Гэта патрэбна для таго, каб беларусы зразумелі, што апроч усходняга вэктару разьвіцьця, у нас ёсьць яшчэ й іншы. Больш пэрспэктыўны і больш надзейны для нашай краіны”.