Аб гэтым нашаму карэспандэнту пацьвердзілі ў сакратарыяце рыма-каталіцкай курыі й сакратарыяце праваслаўнай эпархіі.
Як зазначыў ксёндз Антоній Грэмза, ад біскупа пішацца ліст на імя старшыні аблвыканкама з просьбай дазволіць правядзеньне хроснага хода. Потым, як дадуць дазвол, маршрут узгадняецца са службай ДАІ. Аплаты ніхто ніякай не бярэ.