Ваўкавыск: асьвяцілі камень на месцы ўніяцкай царквы

На выезьдзе з Ваўкавыску ў мінулыя выхадныя быў асьвечаны камень на месцы, дзе яшчэ ў першай палове ХІХ стагодзьдзя існаваў уніяцкі храм.

На ўрачыстасьці прысутнічалі больш за сорак чалавек. А перад тым у ваўкавыскім касьцёле адбылося набажэнства паводле грэка-каталіцкага абраду, якое правіў айцец Андрэй Крот з Горадні.

Летась на месцы уніяцкай царквы быў пастаўлены крыж.