Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” асуджаюць адмову МЗС Беларусі ў акрэдытацыі карэспандэнта беластоцкага Радыё Рацыя Аляксея Мінчонка.
“Рэпартэры бязь межаў” называюць гэта “чарговай перашкодай на шляху працы незалежнай станцыі” пасьля таго, як месяц таму беларуская міліцыя ажыцьцявіла ператрус у менскім бюро радыё.
“Беларускія ўлады працягваюць перасьлед Радыё Рацыя – адной зь нямногіх крыніцаў незалежнай інфармацыі ў Беларусі. Мы заклікаем спыніць адміністрацыйны перасьлед, які матываваны выключна палітычнымі падыходамі”, – гаворыцца ў заяве “Рэпартэраў бязь межаў”.