На прадпрыемстве “Беларуснафта-Аўтазапраўка” паведамілі, што пакуль кошты застаюцца ранейшымі і ніякіх указаньняў аб іх падвышэньні не паступала.
Прадстаўніца плянава-эканамічнага аддзелу прадпрыемства Вольга Кліменка сказала, што цэны на бэнзін падымаліся ў сярэдзіне сьнежня мінулага года, прыкладна на 4%.
Яна мяркуе, што цэны на бэнзін у Беларусі ня будуць вышэй, чым у Расеі ці Польшчы.
“Пакуль што ў нас у Польшчу вывозяць бэнзін і паліва, бо ён таньнейшы. На памежных запраўках іх проста не пасьпяваюць завозіць.”