Як камэнтуюць вынікі "працэсу 14-ці" самі яго ўдзельнікі і праваабаронцы?
Напярэдадні суд Цэнтральнага раёну Менску вынес вырак яшчэ тром фігурантам “працэсу 14”. Судзьдзя Валеры Есьман асудзіў Паўла Вінаградава і Міхаіла Субача да двух гадоў абмежаваньня волі, а непаўналетняга Максіма Дашука да паўтара году – усіх без накіраваньня ў спэцкамэндатуры.
Моладзевых актывістаў, удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня, зьвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія нібыта груба парушылі грамадзкі парадак. 13 чалавек ужо асуджаныя.
Дзевяць зь іх пакараны абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру, непаўналетні Максім Дашук атрымаў паўтара года абмежаваньня волі без накіраваньня ў спэцкамэндатуру і двое аштрафаваныя. Андрэй Кім пазбаўлены волі на паўтара года.
Чатырнаццаты фігурант “справы 14”— студэнт-каліновец Аляксандар Баразенка — абвешчаны ў крымінальны вышук. Аляксандар – будучы палітоляг і вучыцца ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце ў Польшчы.
“Было зразумела, што нікога не апраўдаюць. Я, безумоўна, на сто працэнтаў вярнуся на радзіму. Я ня ведаю, калі гэта будзе, можа, у гэтым годзе, напрыканцы навучаньня. Але я не зьбіраюся хавацца і чакаць, пакуль штосьці зьменіцца на Беларусі. Я вярнуся і буду рабіць разам са сваімі паплечнікамі гэтыя зьмены”.
Асуджаны раней па “справе 14” лідэр “Маладых дэмакратаў” Міхаіл Пашкевіч сачыў за працэсам над Вінаградавым, Субачам і Дашуком.
“Некалькі акалічнасьцяў было, якія давалі надзею, што працэс скончыцца больш лібэральна, чым папярэдні. Тое, што я пачуў, я не паверыў сваім вушам. Я чакаў, што судзьдзя ўсё ж такі дасьць меней. Адпаведна, цяпер будзе частка трэцяя – гэта касацыя. Справа Баразенкі – гэта справа чацьвёртая. Але наўрад ці ён вернецца да канчатковага разгляду. Паглядзім, якія рашэньні вынесе менскі гарадзкі суд, бо яго рашэньне будзе ўжо канчатковым. І вось тут самае цікавае пачнецца”.
Лідэр рэспубліканскага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка адносна прысудаў па “справе 14” сказаў:
“Я лічу, што гэта палітычна матываваныя рашэньні, бо калі хлопцы нейкім чынам парушылі парадак, то яны ўжо адбылі адміністрацыйнае пакараньне, у тым ліку і я. Але ўладзе трэба паказаць, што будзе з тымі, хто яшчэ раз паспрабуе паўтарыць тое самае, што здарылася ў гэтым годзе ў акцыях прадпрымальнікаў”.
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі заявіў:
“Пасьля тых прысудаў, якія былі пасьля першай дзясяткі, чакалася, што прысуд будзе проста паўтораны. Але я думаў, што непаўналетняму будзе штраф. Усё гэта, канечне, сумна. Гэта гаворыць пра тое, што беларускія ўлады працягваюць палітыку рэпрэсій адносна сваіх палітычных апанэнтаў, ня гледзячы ні на што. Глыбока абураныя беларускія праваабаронцы. Бо што тычыцца гэтай тройкі, то даказальная база была мізэрная і бачна, што судзьдзя проста выконваў палітычную замову. Заказная справа абсалютна”.
У акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу №760 10 студзеня бралі ўдзел каля трох тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў былі затрыманыя і зьбітыя. Супраць 14-ці выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Андрэй Кім атрымаў паўтара году турмы. Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу прысуджаны штрафы памерам 3,5 мільёны рублёў, дзевяць чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў спэцкамэндатуры. Гэта Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхаіл Крываў, Тацяна Цішкевіч, Павел Вінаградаў, Міхаіл Субач. Максім Дашук атрымаў паўтара года абмежаваньня волі таксама без накіраваньня ў калёнію-пасяленьне. Нагадаю таксама, што яшчэ 15 красавіка Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. Рэзалюцыя, сярод іншага заклікае праваабаронцаў весьці ўлік ня толькі ахвяраў палітычна матываваных злоўжываньняў, але й вінаватых у такіх злоўжываньнях.