Кіраўнік камітэта па міжнародных справах парлямэнту Грузіі Катэ Габашвілі сказаў, што СНД абсалютна неэфэктыўная структура.
“СНД – гэта структура, у якой Расея парушыла ўсе магчымасьці адносна Грузіі. Гэта эканамічнае эмбарга, спыненьне бязьвізавага рэжыму, парушэньне і выхад з дамовы па абхазкай праблеме. Гэта структура мёртванароджаная і нічога зь яе не атрымоўваецца. Яна існуе проста так. Хаця ўвесь час аб’яўляюць нейкі прыярытэт, але сам факт прыярытэту вельмі дрэнна бачны. Нічога не ўспрымаецца як раней”.
Спадар Габашвілі мяркуе, што паступова з гэтай структуры ўсе выйдуць:
“Расея абсалютна ніякага рэспэкту ня мае адносна гэтай арганізацыі сама. Яна так парушае, што нават сама нічога не пытаецца ў каго-небудзь з сяброў. Яна выйшла з дамовы па СНД, нават не паведаміўшы сябрам СНД. што там адбылося. Калі вы лічыце, што гэта нармальна ў міжнародных стасунках, у тым ліку і ў СНД, тады ўсё можна сабе дазволіць. Гэта абсурд, канечне. Расейскія дзеяньні ў СНД – гэта поўная зьнявага гэтай арганізацыі”.