Сёньня судзьдзя Пухавіцкага райсуду Святлана Акуліч аштрафавала грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Ён абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў побач зь Менскай ТЭЦ-5 у пасёлку Дружным.
Сяргей Абразоўскі ня згодзен з прысудам. Ён кажа, што ў суботу 29 сакавіка прысутнічаў на футбольным матчы, які праходзіў на стадыёне ў Сьвіслачы. Балельшчыкаў было шмат, і гутаркі між імі міліцыянты палічылі за сход. Сяргея Абразоўскага абвінавацілі ў несанкцыянаванай арганізацыі сходу на стадыёне.
“Я ім у вочы казаў: “Што вы творыце зло? Вы мусіце выконваць той закон, які ёсьць. Вы ня маеце права парушаць яго самі. Не рабіць зло іншым людзям. А яны ж яго робяць!”
Сяргея Абразоўскага ў другі раз караюць штрафам. За мітынг 22 сакавіка зь яго спаганяюць 1 мільён 400 тысяч рублёў. Актывіст лічыць гэта запалохваньнем. Ён заяўляе, што ня спыніць барацьбы супраць намеру ўладаў пабудаваць хімічны завод у пасёлку Дружны, дзе цяпер жывуць перасяленцы з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы Чарнобыльскай АЭС:
“Вось гэтае будаўніцтва — экалягічная і эканамічная дывэрсія. Вакол Менскай ТЭЦ-5 можна пабудаваць некалькі прадпрыемстваў. Скарыстоўваючы танную энэргію, яны выраблялі б шмат патрэбнай у Беларусі прадукцыі”.
Нагадаю, што супраць будаўніцтва расейскага заводу са шкоднай вытворчасьцю ўжо адбылося пяць мітынгаў і сходаў. Патрабаваньні насельніцтва тутэйшых паселішчаў Капейнае, Дрычын, Белае, Дукора, пасёлкаў Рудзенск, Дружны і Сьвіслач былі накіраваныя ў структуры ўлады. Пра вынікі перапіскі цікаўлюся ў грамадзкай актывісткі Алены Буткоўскай:
“З Савету міністраў адказу на сёньня не было. Не адказвае пакуль Менскі аблвыканкам. Маўчыць і Пухавіцкі райвыканкам на тое, што мы дасылалі яшчэ 14 красавіка”.
Са словаў Алены Буткоўскай, 16 траўня ў Менск быў адвезены зварот да прэзыдэнта Лукашэнкі. Подпісы пад тэкстам гэтага звароту паставілі 5705 чалавек. І, як цьвердзіць суразмоўца, ціск на падпісантаў цяпер мацнее:
“Людзей запалохваюць. Здымаюць прэміі. Запалохваюць звальненьнем, скасаваньнем кантрактаў. На сёньняшні дзень з тутэйшай ТЭЦ-5 па загадзе накіроўваюць прыкладна 80 чалавек у Вурнары. Яны маюць прывезьці добрыя ўражаньні пра гэты камбінат. Каб усё-ткі тут будаваць гэты хімзавод”.
“Август” — прыватная расейская кампанія. Офіс знаходзіцца ў Маскве. Вытворчасьць — у пасёлку Вурнары, што ў Чувашыі. У 1960-я там выраблялі дуст (ДДТ) для ўсяго Савецкага Саюзу. Цяпер расейскі бок заяўляе, што на заводзе ў Беларусі будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў, каб нішчыць пустазельле і шкоднікаў на палетках.
Сяргею Абразоўскаму — 49 гадоў. Ён скончыў Менскі палітэхнікум, а пасьля — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на прадпрыемствах у Пухавіцкім раёне і ў Менску. Жанаты, мае двух сыноў. Першы сакратар Менскай абласной арганізацыі Партыі камуністаў беларускай. Узначальвае таксама ініцыятыўную групу, якая выступае супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружным Пухавіцкага раёну хімічнага заводу прыватнай кампаніі “Август-Бел”.