Грамадзкія рэдактары гэтага тыдня – Ірына і Леанід Каткоўскія, бацькі нашага калегі Ўладзімера Каткоўскага, жыцьцё якога трагічна абарвалася ў выніку аўтакатастрофы.
Уладзімер Каткоўскі – адзін з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі, стваральнік сайтаў www.pravapis.org і www.martyralog.org. У гонар сына Ірына і Леанід Каткоўскія заснавалі спэцыяльную прэмію, каб адзначаць найлепшыя інтэрнэт праекты. Сёньня Ірына Каткоўская расказвае пра тое, што найперш хвалявала б цяпер яе сына. Гэта – сытуацыя са школьнай адукацыяй.
Уліцёнак: Спадарыня Ірына, вы ж, здаецца, руская па нацыянальнасьці?
Каткоўская: Так, зь сям’і вайскоўца.
Уліцёнак: Адкуль тады беларускую мову ведаеце? Вучыліся тут недзе ў Менску, Магілёве, Гомелі – дзе?
Каткоўская: Родным вайскоўцаў дазвалялі не вывучаць нацыянальнай мовы. Я той магчымасьцю і скарысталася – малая ж была, не разумела, што чым больш моваў ведаеш, тым прыгажэйшы становісься…”
Уліцёнак: Адкуль тады цяга да беларушчыны?
Каткоўская: Дзякуй Уладзімеру Караткевічу. Калі выйшлі ягоныя славутыя гістарычныя раманы, зьявілася жаданьне прачытаць іх адразу ў часопісах. На мове арыгіналу, бо пераклад жа зусім іншае... Ну а далей – уплыў дзяцей: і Ўладзі, і малодшай дачкі. Яны заўсёды былі сапраўднымі беларусамі – і мову ведаюць, і гісторыю беларускую.
Уліцёнак: Яны тут, у Менску вучыліся?
Каткоўская: Уладзя, напрыклад, апошнія гады займаўся ў фізычнай клясе ліцэю пры БДУ. На дварэ быў далёкі 1990-ы, але настаўнік матэматыкі вёў у іх заняткі па-беларуску, уявіце!
Уліцёнак: Вы цікавіцеся тым, што адбываецца ў цяперашняй беларускай школе?
Каткоўская: Так, бо гэтым, перакананая, сёньня цікавіўся б Уладзя... Дарэчы, пэўны час я працавала ў сыстэме адукацыі і памятаю, як у 1991 годзе выйшаў закон аб неабавязковым 10-гадовы навучаньні – адтуль пайшоў наш адкат: мы страцілі прэфэрэнцыі ў будучыні... Ад той пары з адукацыі зьдзекуюцца як толькі могуць.
Уліцёнак: Я гэта неяк і прапусьціў ці забыўся...
Каткоўская: Тое прайшло сапраўды ціха-ціха, так што фактычна ніхто і ўвагі асаблівай не зьвярнуў. Затым ўвялі 11-цігодку, далей 12-цігодку, цяпер вось вяртаюцца да папярэдняй схемы… Аднак жа галоўнае ня ў тэрмінах навучаньня, а ў тым, якія настаўнікі выкладаюць у школе і якія веды атрымліваюць там нашыя дзеці? Вось дзе, на мой погляд, галоўнае. А тое, што робяць цяпер зь беларускай мовай, беларускай гісторыяй у школе – ну, няма слоў! Нацыянальнае мінулае ў межах агульнаэўрапейскага – дзікунства нейкае!
Уліцёнак: Можа, цяперашнія чыноўнікі баяцца гістарычнай праўды?
Каткоўская: Мне здаецца, яны ня столькі хвалююцца, што ўсе мы будзем ведаць гэтую праўду, колькі паслухмяна працуюць на аднаўленьне ідэалаў былога Савецкага Саюзу. І да гэтых “ідэалаў” ў розных сфэрах жыцьця мы даволі шпарка рухаемся. У тым ліку і ў сыстэме адукацыі.
Сёньня ў беларусаў адымаюць гісторыю Беларусі на роднай мове – а што стане наступным? Мо нехта са слухачоў “Свабоды” ведае гэта? Гэтым стане нашая краіна ці нашае жыцьцё? Я асабіста ня ведаю. А вы ў курсе, што наступнае? Якая кропка ў нашым жыцьці?..