Грамадзкія рэдактары гэтага тыдня – Ірына і Леанід Каткоўскія, бацькі нашага калегі Ўладзімера Каткоўскага, жыцьцё якога трагічна абарвалася ў выніку аўтакатастрофы. Уладзя памёр летась 25 траўня, пасьля амаль году змаганьня за жыцьцё.
Уладзімер Каткоўскі – адзін з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі, стваральнік сайтаў www.pravapis.org і www.martyralog.org. У гонар сына Ірына і Леанід Каткоўскія заснавалі спэцыяльную прэмію, каб адзначаць найлепшыя інтэрнэт праекты. Сёньня доктар фізычна-матэматычных навук Леанід Каткоўскі расказвае Аляксандру Ўліцёнку пра выкарыстаньне інтэрнэту ў навукова-тэхнічнай сфэры.
Каткоўскі: Арыгінальных матэрыялаў, апошніх навуковых распрацовак там не знайсьці. І гэта дрэнна адбіваецца на ўзроўні распрацовак у Беларусі. Цяпер узровень беларускіх навуковых працаў і дысэртацыяў больш нізкі, чым за саветамі.
Уліцёнак: Скажыце, калі ласка, а які кошт заказу аднаго навуковага артыкулу праз інтэрнэт?
Каткоўскі: Дзесьці трыццаць даляраў. Калі пры СССР мы карысталіся шмат якімі бібліятэкамі і замежнымі навуковымі часопісамі, то цяпер такой магчымасьці амаль няма.
Уліцёнак: У навуковым інтэрнэце мова якая – ангельская, расейская?
Каткоўскі: Так, так.
Уліцёнак: Цікава, хоць некалі вы сустракаліся, каб нехта ў сфэры тэхнічных навук пісаў па-беларуску? Напрыклад, вы самі выстаўляеце свае матэрыялы на якой мове?
Каткоўскі: Толькі на расейскай або на ангельскай. Мне вельмі падабаецца прыклад Украіны. Калі яны нешта робяць унутры сваёй дзяржавы, то абавязкова ўсё пішацца выключна па-ўкраінску.
Уліцёнак: Маеце на ўвазе тэхнароў?
Каткоўскі: Безумоўна, пра гуманітарыяў гаварыць наагул не даводзіцца. Дарэчы, і ў нас у 1990-я было выдадзена некалькі слоўнікаў беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналёгіі, аднак далей працэс прыпыніўся.
Уліцёнак: Калі вы казалі пра дэфіцыт навукова-тэхнічнай інфармацыі ў інтэрнэце, то дзе вам бачыцца выйсьце? Як абмінуць хібы сёньняшняга навуковага сеціва?
Каткоўскі: Трэба грошы, каб мы маглі падпісвацца хоць бы на тое, што яшчэ пакуль выстаўляецца.
Уліцёнак: А ці ня ёсьць яшчэ адно выйсьце ў тым, каб наладжваць партнэрскія сувязі з далёкімі і блізкімі навуковымі цэнтрамі?
Каткоўскі: Супрацоўніцтва з намі амаль згорнутае, у тым ліку і з палітычных прычынаў. Але тыя навукоўцы, якія захавалі свае міжнародныя сувязі, якраз зь іх і жывуць цяпер. Ня толькі ў тым сэнсе, што ў супольных праектах знаходзяць фінансавую падтрымку. Але і ў інфармацыйным пляне. Бо яны могуць абменьвацца сваімі матэрыяламі з замежнымі навукоўцамі. Больш свабодна і – наўпрост. І вось тут інтэрнэт – найлепшы памочнік.