Беларускую атамную электрастанцыю плянуюць будаваць у Горацкім раёне, паблізу вёскі Кукшынава. Пра гэта заявіў старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч.
Паводле Мясьніковіча, ніякіх фактараў, якія маглі б перашкодзіць будаўніцтву АЭС на Кукшынаўскай пляцоўцы, не існуе. Вынікі досьледаў адмысловай камісіі дасланыя ва ўрад Беларусі, які мае прыняць канчатковае рашэньне.
Вёска Кукшынава знаходзіцца за 50 кілямэтраў ад Магілёва, за 14 — ад Горак і за 33 кілямэтры ад Шклову. Да беларуска-расейскай мяжы — 30 кілямэтраў.
Раней вёска належала калгасу “Запаветы Ільіча”, цяпер — сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Аўсянка”. Да цэнтральнай сядзібы, вёскі Аўсянка, — сямнаццаць кілямэтраў. За тры кілямэтры ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя “Зубры”.
Адна з жыхарак вёскі Кукшынава Ларыса Фёдараўна, якая працуе паштаркай, кажа, што акрамя яе, у вёсцы больш няма працаўнікоў — усе пэнсіянэры і што вяскоўцы катэгарычна супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі:
“Кажуць: старасьці дажылі, куды нам цяпер ехаць? Што гэта такое? Старасьці дажылі і памерці спакойна не дадуць. Усе супраць, каб тут будавалі атамную станцыю”.
Усіх вяскоўцаў хвалюе, што зь імі будзе далей. Даведацца пра гэта яны зьбіраліся ў старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры, які летась быў у Кукшынаве. Чакалася, што нібыта наведаецца й прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі.
“Летась, як яшчэ не пачыналі нічога тут, за нашымі дамамі намёты паставілі. Рыхтаваліся да праезду ягонага. Нас нават туды не падпусьцілі наагул. Тут ахоўвалася ўсё, і ніхто нават ня змог падыйсьці”, — кажа Ларыса Фёдараўна.
Старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч у сваёй заяве пра абраньне пляцоўкі пад АЭС прызнаў, што для будаўніцтва ёсьць пэўныя абмежаваньні, аднак яны вырашацца правядзеньнем інжынэрных працаў.
Загадчык катэдры сельскагаспадарчай радыялёгіі Горацкай сельгасакадэміі Генадзь Чарнуха кажа, што абраная для будаўніцтва АЭС Кукшынаўская пляцоўка не адпавядае ўсім тэхналягічным патрабаваньням:
“Для працы атамнай электрастанцыі патрабуецца вялікая колькасьць вады. Тое месца, якое называецца, — тут ні рэк, ні азёр дастаткова вялікіх няма. Іх тут наагул няма, адны ручаі цякуць”, — зазначае Генадзь Чарнуха.
Кукшынаўскі стараста Ўладзімер Скурыхін кажа, што ваду для патрэбаў атамнай электрастанцыі будуць нібыта браць з падземнага возера:
“Яны ж правяралі, сьвідравалі. Казалі, што тут у нас падземнае возера. Тут вады шмат. Тут у нас крыніц шмат. Вось у нас рэчанька тут, яна ніколі не перасыхае.”
У вёску рэгулярна наведваюцца геадэзісты:
“У нас тут іх мала. Калі тры, калі пяць, калі шэсьць з Гомеля, здаецца. Грунт дасьледуюць. У Горках, кажуць, дзевяціпавярховы дом будуюць для гэтых атамшчыкаў”.