У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня судзілі ўдзельнікаў акцыі руху “Бунт”, якая адбылася 15 траўня каля гандлёвага дому “На Нямізе”. Іх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.
Пазаштатнаму карэспандэнту газэты "Наша Ніва" Яраславу Сьцешыку далі пяць сутак арышту. Сам Сьцешык у судзе паведаміў, што ён фатаграфаваў гэтую акцыю, і што супрацоўнікі міліцыі пагражалі яму, маўляў, "у яго будуць непрыемнасьці" з-за таго, што ён здымае іх твары.
Актывіст руху "Бунт" Глеб Курцоў таксама атрымаў пяць сутак арышту.
Нагадаем, 15 траўня маладыя людзі спрабавалі правесьці сярод мінакоў апытаньне, ці падобныя дыктатары адзін да аднаго, і былі затрыманыя спэцназам міліцыі.