“Transkapela” грае карпацкую музыку розных гатункаў. Удзельнікам гурту падабаецца многакультурнасьць карпацкага рэгіёну, іх натхняюць польскія мэлёдыі, украінскія, румынскія, вугорскія.
Увечары быў прызначаны канцэрт польскага гурта “Transkapela”, але толькі я прыйшоў, высьветлілася, што канцэрт пад пытаньнем. Тут арандатар памяшканьня — Юры Істомін, кіраўнік абласной арганізацыі АГП. Я бачу: стаяць міліцыянты, відэакамэру трымаюць, што яны сказалі?
Істомін: “Афіцыйна далі папярэджаньне аб тым, каб тут не праводзілася ніякіх масавых мерапрыемстваў без дазволу гарадзкіх уладаў. Я папярэджаны аб тым, што калі адбудзецца канцэрт, я буду прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці ці да крымінальнай, калі будзе жорстка парушаны закон аб масавых мерапрыемствах”.
Карэспандэнт: “А зараз мы пацікавімся ў польскіх музыкаў што яны думаюць аб папярэджаньні міліцыі”.
Музыкант: “Шчыра кажучы, такое здараецца з намі ўпершыню і мы таксама толькі першы раз у Беларусі. Вельмі дзіўна”.
Карэспандэнт: “Канцэрт усё ж распачаўся, але на вуліцы адбылася яшчэ адна размова міліцыянтаў з Юрыем Істоміным. Чым яна закончылася? Дазволілі яны канцэрт, ці не?”
Істомін: “Яны ня маюць такіх правоў — дазваляць канцэрт ці не. Ён праводзіцца ў офісе АГП, у тым ліку для сябраў партыі. Таму я атрымаў позву на заўтра на дзесяць гадзінаў зьявіцца ў Ленінскі РАУС па гэтай справе на размову зь кіраўніцтвам райаддзелу”.