Перамогу на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі, паводле папярэдніх вынікаў, здабыла кааліцыя празаходніх партыяў.
Набіраючы 39 працэнтаў галасоў выбарнікаў, кааліцыя на 10 працэнтаў апярэджвае Радыкальную партыю. Яе лідэр Томіслаў Нікаліч назваў, аднак, заявы сваіх супернікаў аб перамозе заўчаснымі і заявіў, што Радыкальная партыя разам з саюзьнікамі ня траціць надзеі сфармаваць урадавую кааліцыю.
Шматлікія аналітыкі прагназавалі, што масавая незадаволенасьць сэрбаў роляю Эўразьвязу ў абвяшчэньні незалежнасьці Косава абернецца перамогаю на парлямэнцкіх выбарах сілаў, якія выступаюць супраць інтэграцыі Сэрбіі з Эўрапейскім Зьвязам.
Аднак гэты прагноз ня спраўдзіўся. 39 працэнтаў здабыла кааліцыя на чале з Дэмакратычнай партыяй прэзыдэнта Борыса Тадзіча. Афіцыйныя вынікі выбараў маюць быць апублікаваныя ў чацьвер, аднак Тадзіч ужо заявіў пра перамогу і пра тое, што сэрбы абралі шлях інтэграцыі з Эўропаю:
“Гэта вялікая перамога для Сэрбіі. Гэта вялікая перамога для сэрбскай дэмакратыі. Гэта вялікая перамога для эўрапейскай будучыні”.
Пры гэтым Тадзіч падкрэсьліў, што калі ён сфармуе ўрадавую кааліцыю, то новы ўрад не прызнае незалежнасьці Косава. Адзін з магчымых саюзьнікаў Дэмакратычнай партыі Тадзіча ў парлямэнце – Лібэральна-дэмакратычная партыя – адзіная з сэрбскіх партыяў, якая прызнала незалежнасьць Косава. Аднак пакуль што невядома, ці пераадолее гэтая партыя, каб быць прадстаўленай у парлямэнце, пяціпрацэнтны бар’ер.
Тым часам лідэр Радыкальнай партыі Томіслаў Нікаліч перасьцярог сваіх супернікаў ад заўчаснага сьвяткаваньня. Паводле Нікаліча, ёсьць абсалютна магчымыя варыянты стварэньня ўрадавай кааліцыі без удзелу Дэмакратычнай партыі Тадзіча. Нікаліч спадзяецца на кааліцыйнае пагадненьне з Дэмакратычнай партыяй Сэрбіі пад кіраўніцтвам цяперашняга прэм’ера Воіслава Каштуніцы, а таксама з сацыялістамі.
У сваю чаргу Каштуніца выключыў магчымасьць кааліцыі з Дэмакратычнай партыяй Тадзіча. У сакавіку стаўленьне да новага статусу Косава стала прычынаю развалу ўрадавай кааліцыі, у якую ўваходзілі партыі Тадзіча і Каштуніцы.
Новы парлямэнт Сэрбіі мае сабрацца на сваё першае паседжаньне да сярэдзіны чэрвеня, а ўрад павінен быць сфармаваны да сярэдзіны верасьня. Калі парлямэнтары ня здолеюць гэтага зрабіць, давядзецца праводзіць новыя выбары.
***
На настроі сэрбскіх выбарцаў паўплывалі сёлетнія падзеі ў Косаве - 17 лютага 2008 гэты край аднабакова абвясьціў сваю незалежнасьць ад Сэрбіі. 90 працэнтаў жыхароў Косава складаюць альбанцы, аднак застаюцца там жыць і сэрбы. Пра сёньняшняе жыцьцё ў падзеленым напалам горадзе Мітравіца на поўначы Косава распавядае наш відэарэпартаж: