Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі ўручыў дзеячам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы Алегу Латышонку і Яўгену Вапу Кавалерскія крыжы Ордэна Адраджэньня Польшчы.
Ордэн Адраджэньня — найвышэйшая ўзнагарода Польшчы. Ён мае тры ступені: Крыж Камандорскі, Крыж Афіцэрскі і Крыж Кавалерскі. Ім узнагароджваюць за асаблівыя заслугі перад польскай дзяржавай. З гісторыкам Алегам Латышонкам размаўляў наш карэспандэнт.
Вячаслаў Ракіцкі: “Спадар Латышонак, чым вы вызначыліся перад Польшчай, што адзначаныя такой высокай узнагародай?”
Алег Латышонак: “Я магу паўтарыць тое, што прэзыдэнт Лех Качыньскі казаў усім прысутным у часе ўрачыстай цырымоніі. Ён усіх узнагароджаных падзяліў на ўдзельнікаў трох падпольляў — ваеннага, пасьляваеннага і падпольля 1970—1980-х гадоў, якое змагалася супраць камуністычнага рэжыму. Я якраз падпадаю пад гэтае трэцяе падпольле”.
Ракіцкі: “Гэта зьвязана з вашай дзейнасьцю на пачатку 1980-х гадоў у “Салідарнасьці”?
Латышонак: “Я браў удзел у падпольных структурах “Салідарнасьці” беластоцкага рэгіёну і займаўся выданьнем падпольнага бюлетэня, за што і быў арыштаваны на 8 месяцаў”.
Ракіцкі: “Салідарнасьць” была вельмі шчыльна зьнітаваная з каталіцкім касьцёлам. Беларусы ж у Польшчы — пераважна праваслаўныя. Дык ці шырока падтрымалі яны антыкамуністычны і дэмакратычны рух у Польшчы?”
Латышонак: “Не, наадварот, у абсалютнай большасьці яны былі супраць. Трэба памятаць, што беларусы параўноўвалі сытуацыю ў гэтак званай народнай Польшчы з санацыйнай Польшчай. Я як гісторык магу сказаць, што, безумоўна, у народнай Польшчы было беларусам лепш.
Урэшце, беларусы стварылі і сваю нацыянальную антыкамуністычную апазыцыю, якая мела сувязі з “Салідарнасьцю”, але толькі як партнэр. Беларуская апазыцыя найперш змагалася за свае інтарэсы. Яны мелі сваіх мэнтараў у асобах старэйшых дзеячаў, такіх, як Юры Туронак і Сакрат Яновіч. Але ў большасьці гэта былі маладыя людзі, якія разумелі, што нягледзячы на тое, як там жылося беларусам да вайны і пасьля вайны, трэба змагацца за будучыню. А ніякая будучыня нас не чакала ў гэтай ужо гнілой сыстэме.
Мы былі загнаныя ў запаведнік. Усе камуністычныя краіны і ў грамадзкіх адносінах, і цывілізацыйна адставалі ад Захаду. А наша меншасьць на Беласточчыне да таго ж была запаведнікам у запаведніку. Нам ужо заставаўся толькі фальклёр ды вершаскладаньне. Думаю, што сваім выступам у змаганьні за нармальнае грамадзтва мы сваё нацыянальнае існаваньне падоўжылі”.
Ракіцкі: “Спадар Латышонак, ці сапраўды беларусы былі адзінай нацыянальнай меншасьцю ў Польшчы, якая падтрымала “Салідарнасьць” або стала яе партнэрам?”
Латышонак: “Я так не сказаў бы. Зусім нядаўна мы зь сябрам-украінцам прыпаміналі, хто з нас чаго зрабіў больш. Безумоўна, украінцы таксама былі заангажаваныя ў гэтае партнэрства, яны таксама мелі свае падпольныя групоўкі. Але тут трэба памятаць, што беларусы жывуць у Польшчы на сваёй этнічнай прасторы, а ўкраінцы ў Польшчы — гэта ў большасьці сваёй, на жаль, перасяленцы, ахвяры пасьляваеннага камуністычнага рэжыму. Можа, таму складаецца такое ўражаньне, што нас колькасна больш, чым іншых меншасьцяў”.
Ракіцкі: “Прайшло 20 гадоў з тае пары. Зь сёньняшніх пазыцыяў — ці апраўдаліся надзеі вашага змаганьня?”
Латышонак: “Ня ўсе, але ў вялікай ступені апраўдаліся. Мы проста не маглі б мець такіх установаў і столькі зрабіць у Польшчы, калі б мы яе не зьмянілі. Але мы аж такога хуткага канца камуністычнай Польшчы не чакалі. Вось я і думаю, што мы маглі б нашмат больш зрабіць у 1990-я гады і на пачатку 2000-х. Шмат шанцаў не было выкарыстана. Але ня ўсё ад нас, польскіх беларусаў, залежала. Тут ужо ў палітыку ўступілі мацнейшыя за нас сілы”.
Ракіцкі: “Ці можна сказаць, што дыялёг паміж беларускай меншасьцю і дзяржавай сёньня адбываецца плённа?”
Латышонак: “Я не сказаў бы, што зусім плённа. Я ўспрымаю сваю ўзнагароду даслоўна так, як і прэзыдэнт сказаў. Лех Качыньскі падкрэсьліў, што ён хацеў паказаць, што справядлівасьць перамагае, хай ня хутка, але пакуль ён прэзыдэнтам, ён будзе шукаць людзей, якія адзначыліся перад Польшчай, і будзе іх узнагароджваць. Мне падаецца, што наагул ня будзе так добра, як магло б быць, пакуль будзе такая сытуацыя ў Беларусі працягвацца. Нават пры вялікай колькасьці сяброў і прыхільнікаў мы ня ў стане завярнуць гэтую хвалю, якая цяпер усіх нясе”.

Мы былі загнаныя ў запаведнік. Нам заставаўся толькі фальклёр ды вершаскладаньне.