3 траўня адзначаецца Дзень канстытуцыі Польшчы. Напярэдадні ўвечары ў Горадні выступіў польскі рок-гурт “Lombard”.
Канцэрт адбыўся на падворку побач з Генэральным консульствам РП.
Міліцыянты фільмавалі публіку, якая прыйшла на канцэрт, а таксама двух чалавек, якія выскачылі на дах і танчылі зь бел-чырвона-белым сьцягам. За апошні час гэта рэдкі выпадак, калі сярод публікі зьявіліся яшчэ два бел-чырвона-белыя сьцягі і міліцыянты не схапілі ўладальнікаў. Праўда, пры канцы беларускія сьцягі былі схаваныя.
Першым разам “Lombard” сьпяваў у Горадні амаль дваццаць гадоў таму. Канцэрт тады адбыўся ў залі, цяпер улады памяшканьня не далі.