У Магілёве затрыманы Мікалай Расюк

А 9-й раніцы міліцыянты затрымалі грамадзкага актывіста, сябра партыі БСДП (Грамада) Мікалая Расюка.

На падыходзе да плошчы імя Леніна да спадара Расюка зьвярнуліся міліцыянт і двое асобаў у цывільным адзеньні, якія прапанавалі пайсьці разам зь імі ў Ленінскі РАУС Магілёва.

Мікалай Расюк – ліквадар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 26 красавіка яго затрымалі, калі ён спрабаваў арганізаваць несанкцыянаваны пікет у абарону ахвяраў катастрофы.

Сёньня ў Магілёве на плошчы імя Леніна заплянаваная Першамайская акцыя.