Скаргу ў справе Аляксандра Казуліна прынялі да разгляду ў Камітэце правоў чалавека ААН. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў былы адвакат палітыка Ігар Рынкевіч.
“Скарга прынятая і зарэгістраваная пад нумарам 1773 за 2008 год. Хутка яе тэкст зь іншымі дакумэнтамі будзе накіраваны ва ўрад Беларусі, і цягам 6 месяцаў адтуль мусяць адказаць. Потым адбудзецца разгляд скаргі ў камітэце правоў чалавека ААН. Не выключаю, што беларускі бок увогуле ў ААН не адкажа, але гэта не паўплывае на вынік: справа Казуліна ў ААН атрымае міжнародную трыбуну”, — распавёў Ігар Рынкевіч.
Нагадаем, гаворка ідзе пра скаргу на прысуд Аляксандру Казуліну, вынесены Маскоўскім судом Менску Паводле гэтага прысуду экс-кандыдат на прэзыдэнта Беларусі быў асуджаны на 5,5 года зьняволеньня нібыта за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. Ужо болей як 2 гады Аляксандра Казуліна трымаюць за кратамі.
Зь сярэдзіны 1990-х гадоў у ААН былі разгледжаныя болей за 10 скаргаў грамадзянаў Беларусі на парушэньні іх правоў, кажа праваабаронца БХК Гары Паганяйла. “Прыкладам, такую справу ў ААН выйграў прафэсар Юры Бандажэўскі. Адмыслоўцы ААН знайшлі ў ягонай справе парушэньні трох законаў і зьвярнуліся да беларускіх уладаў, каб іх выправіць. Але ўлады гэтыя звароты ігнаруюць”, — нагадаў Гары Паганяйла. Паводле ягоных зьвестак, у камітэце правоў чалавека ААН чакаюць разгляду яшчэ каля 20 скаргаў грамадзянаў Беларусі.