Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( Народная грамада) Мікола Статкевіч паведаміў, што яму патэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі з гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў і запрасілі прыйсьці на размову.
Яна будзе тычыцца заплянаванага мітынгу 1 траўня.
Палітык заявіў міліцыянтам, каб тыя згодна з нормамі заканадаўства даслалі яму позву.