Актывіст ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва хімзаводу ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну Сяргей Абразоўскі шпіталізаваны з дыягназам “перадынфарктавы стан”. Ён знаходзіцца цяпер у шпіталі пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёну.
Сяргей Абразоўскі распавёў, што ў мінулую суботу, 26 красавіка, накіроўваўся ў Менск на “Чарнобыльскі шлях-2008”. Міліцыянты спачатку сачылі за ім, а потым паспрабавалі затрымаць:
“Я хуткім крокам накіраваўся да аўтобуса. У гэты час маёр міліцыі Высеўка ўчапіўся за мой фрэнч і распаласаваў яго папалам.
У Дукоры ля дарогі ўкапаныя жалезныя слупкі, форма іх — літара “Н”. Я сеў на слупок, захапіў яго нагамі і рукамі так, як вучыць барцоўскі захоп. Кажу ім: “Маеце сілу — цягніце са слупам!”. А іх — двое ў міліцэйскай форме, яшчэ двое — у форме ДАІ, двое — у цывільным . Яшчэ некалькі заставаліся ў аўтамабілях. Я ў іх пытаўся: “Скажыце канкрэтна, за што затрымліваеце? Ці складзіце пратакол на маё затрыманьне — і тады я паеду, куды загадаеце”. Заяўляюць: “Ніякага пратакола складаць ня будзем!”
Са словаў спадара Абразоўскага, цяганіна зь міліцыянтамі доўжылася ня менш як паўгадзіны. Урэшце яму стала кепска, і ён папрасіў выклікаць хуткую дапамогу.
“Калі прыехала “хуткая”, я, ведаючы нахабнасьць міліцыянтаў, са слупка ня зьлез, папрасіў, каб ціск доктарка памерала на месцы. Яна гэта зрабіла і паведаміла, што мне патрэбная дапамога: уколы і шпіталізацыя. Больш за суткі я знаходзіўся ў рэанімацыі”.
Сяргею Абразоўскаму — 49 гадоў. Ён скончыў Менскі палітэхнікум, а пасьля — Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спэцыяльнасьць інжынэра. Працаваў на прадпрыемствах у Пухавіцкім раёне і ў Менску. Жанаты, мае двух сыноў. Сябра Партыі камуністаў беларускай. Цяпер узначальвае ініцыятыўную групу, якая выступае супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружным Пухавіцкага раёну хімічнага заводу “Август-Бел”.
На думку Сяргея Абразоўскага, беларускія чыноўнікі патураюць плянам расейскіх камэрсантаў стварыць у Беларусі небясьпечную вытворчасьць:
“Расейцы дамагаюцца экспансіі рынку. Ім трэба распаўсюджваць свае тавары. Яны робяць гэта дзеля атрыманьня звышпрыбыткаў. Але ж нашы ўлады?! Яны — як здраднікі! А цяпер яны паводзяць сябе горш, чым здраднікі, у адносінах да свайго народу!”
Пры ўдзеле Сяргея Абразоўскага ў пэрыяд ад лістапада мінулага году адбылося ўжо сем мітынгаў і сходаў пратэсту. За мітынг 22 сакавіка ў пасёлку Дружны Сяргей Абразоўскі быў пакараны штрафам 1 мільён 400 тысяч рублёў.
Наша даведка: “Август” — прыватная расейская кампанія. Офіс знаходзіцца ў Маскве. Вытворчасьць — у пасёлку Вурнары, што ў Чувашыі. У 1960-я там выраблялі дуст (ДДТ) для ўсяго СССР. Цяпер расейскі бок заяўляе, што на заводзе ў Беларусі будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў для зьнішчэньня пустазельля і шкоднікаў на сельскагаспадарчых пасевах.
Паводле заявы арганізацыйнага камітэту грамадзкасьці ў пасёлку Дружны, пры рэалізацыі праекту ЗАТ “Август-Бел” парушаюцца асноўныя патрабаваньні міжнароднай Орхускай Канвэнцыі, далучэньне да якой Беларусь дэкляравала 14 сьнежня 1999 году. У прыватнасьці, Канвэнцыя патрабуе:
1. Доступу насельніцтва да экалягічнай інфармацыі;
2. Удзелу грамадзкасьці ў працэсе прыняцьця экалягічна значных рашэньняў;
3. Доступу да правасудзьдзя ў пытаньнях, якія тычацца навакольнага асяродзьдзя.