Сёньня ў інтэрнэце --> http://www.youtube.com/watch?v=YyRMCFDfzko зьявілася інфармацыя пра тое, што будынак КДБ гарэў. Наша карэспандэнтка знаходзіцца побач з будынкам.
Карэспандэнтка: На гэты момант ніякіх прыкметаў пажару няма. Супрацоўнікі КДБ, у якіх скончыўся працоўны дзень і якія выходзілі з будынку, на пытаньне, ці быў у іх пажар, катэгарычна адказалі "не".
Ёсьць такая вэрсія, што, магчыма, на даху КДБ рабіліся нейкія будаўнічыя працы – залівалася смала, пры гэтым звычайна ідзе чорны дым. Аднак супрацоўнікі КДБ сказалі, што пра рамонт даху яны таксама нічога ня ведаюць.
Можна адзначыць, што з боку вуліцы Камсамольскай у будынку адкрытыя вокны, раней я такога ня бачыла, але гэта яшчэ ня сьведчыць пра тое, што ў будынку быў дым. У будынка моцная аўтаномная сыстэма пажаратушэньня, так што, хутчэй за ўсё, гэта ўсё ж такі былі нейкія рамонтныя працы. Сёньня па ўсім горадзе відаць чорны густы дым на даху – гэта камунальнгыя службы рыхтуюцца да летніх дажджоў.