Сёньня на малой сцэне канцэртнай залі «Менск» пачаўся сёмы міжнародны фэстываль «Дударскі фэст». У ім бяруць удзел дудары з Украіны, Расеі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Баўгарыі і Новай Зэляндыі. Фэстываль праходзіць пад лёзунгам "Будзьма дударамі!" Ён прымеркаваны да Вялікдня.
Распачаў фэст музыка, які цягам многіх гадоў дапамагае адраджэньню дуды, самы стары дудар Беларусі Ўладзімер Пузыня:
“Адраджэньне ідзе. Мы тут без сьцягоў нашых, без “Пагоні”. Гэта голас нашых продкаў. Гэта галасы дзядоў-прадзедаў. Гэты гук – як зямля гудзіць. І няхай яна гудзіць доўга, на стагодзьдзі”.
Пасьля спадара Пузыні выступіў самы маленькі ўдзельнік фэстывалю сямігадовы Павал Макоўскі.
Адзін з арганізатараў імпрэзы Зьміцер Сасноўскі сказаў, што дуда настолькі запісана ў беларускую культуру і гісторыю, што заканамэрна вяртае сваё імя. А Беларусь становіцца цэнтрам дударскай культуры ва Ўсходняй Эўропе. Беларускія майстры вырабляюць ужо ня толькі беларускія дуды, але і швэдзкія, нямецкія, шатляндзкія. У Менску ўтвораны дударскі клюб, які аб’ядноўвае 52 сяброў. Дзейнічае дударскае братэрства сьвятога Васіля. Рыхтуецца да выданьня часопіс “Дудар”.
А сёлетні фэстываль працягнецца чатыры дні – у нядзелю звершыцца дударскай вечарынай ў клюбе “Катакомбы”. Зьміцер Сасноўскі апавёў:
“Павялічана геаграфія фэсту намнога. Больш дзяўчын граюць на дудах. Вельмі адметны фэст тым, што многія дудары і майстры дасягнулі новых узроўняў, зрабілі новыя дуды, новыя рэканструкцыі. Зроблены яшчэ некалькі відаў беларускіх дудаў”.
У фэсьце бярэ ўдзел дудар-беларус з Новай Зэляндыі Андрэй Мароз. Ён будзе граць на шатляндзкай дудзе.
“Я два гады адсутнічаў у Беларусі і тут столькі здарылася, столькі маладых людзей гэтым займаюцца і гэта цікава. У кожнага свае ідэі, задумкі. І яны імкнуцца іх неяк укласьці ў свае інструмэнты, у музыку, якую яны граюць. Мне гэта падабаецца. Я граю на шатляндзкай дудзе- гэта больш вайсковы інструмэнт. Яна больш гучная. Яна ме больш высокі гук і яна ўздымае людзей на нейкія ваярскія справы”.
Сярод гледачоў Марына:
“Вельмі падабаецца дуда, валынка. І тое, што ўсё ж трэба захоўваць нашу культуру. Не кожны час такое можна пачуць”.
Паводле арганізатараў, фэстываль прымеркаваны да Вялікдня. Ён нагадвае пра беларускі абрад “валачобніцтва”, пад час якога адбываецца абыход дамоў з дудой і сьпевамі.