У судзе Маскоўскага раёну Менску заўтра адбудзецца суд над юрыстам Царквы Новае жыцьцё Сяргеем Луканіным і пастарам Царквы Вячаславам Ганчарэнкам.
Суды меліся адбыцца сёньня, але двойчы пераносіліся і ўрэшце былі прызначаныя на пятніцу.
С.Луканіна і В.Ганчарэнку вінавацяць, што яны парушылі закон, калі зьбіралі подпісы за ўнясеньне зьменаў у Закон аб рэлігіі, а таксама Адміністрацыйны кодэкс.
Адміністрацыйную справу завялі супраць трох чалавек.
21 красавіка Паўла Севярынца пакаралі штрафам у 1 мільён 400 тысячаў рублёў.
Ініцыятыўная група здолела сабраць 50 тысячаў подпісаў і перадала іх у Канстытуцыйны суд.