Чым запомніўся сучасьнікам дзень 26 красавіка 1986? Успамінамі дзеляцца паэт, журналіст і дыплямат Генадзь Бураўкін і паэтка, настаўніца Лера Сом.
Генадзь Бураўкін: “Мяне абвінавацілі: ледзь ня вораг”...
Бураўкін: “Я памятаю гарачы дзень. Мы былі на лецішчы, потым вярнуліся ў Менск. Тут таксама было горача і млосна. Потым абрынуўся дождж, сын наш увесь вымак, як кажуць “да ніткі”. Мы яго загналі ў ванну. Пасьля пазваніла сяброўка маёй жонкі і сказала, што нешта гэткае адбылося: маўляў, зачыніце форткі.
А потым назаўтра, калі я прыйшоў на працу (я тады кіраваў Беларускім тэлебачаньнем і радыё) па тым, што перадавалі “нянашыя” тэле- і радыёстанцыі, я даведаўся аб гэтай бядзе, спрабаваў нешта ўдакладніць, але на мяне пакрыквалі: ня варта уздымаць нейкую паніку, таму што нічога страшнага не адбылося...
І ў той час, калі польскае радыё раіла бегчы ў аптэку, купляць і ўжываць нейкія ёдавыя прэпараты, я патэлефанаваў кіраўніцтву нашае рэспублікі. І быў абвінавачаны: ледзь ня вораг, якія распаўсюджвае абсалютна варожыя весткі.
Самае страшнае, што прафэсіяналы, якія цудоўна разумелі, што гэта такое – яны заспакойвалі людзей. Але і тады ўжо былі людзі, як Барыс Несьцярэнка. Якія казалі, што трэба папярэджваць, засьцерагаць людзей. Што трэба прымаць меры”.
Лера Сом: “Ніхто не зачыняў форткі, не адмяняў паездак на прыроду... ”
Знаная беларуская паэтка і настаўніца Лера Сом кажа, што ўсьвядоміла маштабы і наступствы трагедыі не адразу:
“Я дазналася пра аварыю зь нейкай замежнай радыёстанцыі. Тады яшчэ быў жывы мой дзед – ён слухаў. Гэта была яшчэ мая вучоба, я была студэнтачкай і памятаю, што літаральна празь некалькі дзён нас пагналі на чарговую дэманстрацыю, і я, як заўсёды, адтуль “зваліла”.
У мяне асабіста страху перад тым, што адбылося, не было. Бо некалі нам столькі лухты ўбівалі ў галаву: “Хірасіма, Нагасакі, паганыя імпэрыялісты”, – і таму я вельмі скептычна ставілася да ўсяго гэтага.
І таму прайшоў пэўны час, пакуль я асэнсавала, што сапраўды жахлівая рэч здарылася – адбылася бяда, адбылася трагедыя... І я ня памятаю, каб у нас на Віцебшчыне нехта нешта асаблівае ў зьвязку з гэтым прадпрымаў. Ніхто не зачыняў форткі, ніхто не прыпыняў працы на вуліцы, не адмяняў выезды на прыроду. Усё гэта настолькі абстрактная рэч была – не даходзіла да людзей. Нічога ж не казыча... Нічога нікуды не ўпіваецца...”