Сёньня ў часе наведаньня Міністэрства замежных справаў Літвы амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімер Дражын перадаў, што Рэспубліка Беларусь просіць прабачэньне за інцыдэнт у Менску 25 сакавіка, калі былі затрыманыя літоўскія журналісты.
Паводле сёньняшняга прэсавага паведамленьня літоўскага МЗС, амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын сустрэўся з сакратаром Міністэрства замежных справаў Літвы Лайманасам Талат-Кялпшай, у часе сустрэчы таксама абмяркоўваліся актуаліі двухбаковага супрацоўніцтва Літвы і Беларусі.
У дзень Волі ў Менску з ужываньнем сілы былі затрыманыя журналісты Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачаньня, акрэдытаваныя для працы ў Беларусі. У літоўскіх журналістаў была забраная тэхніка і відэастужкі з запісамі гвалтоўнага разгону мірнай дэманстрацыі. 26 сакавіка МЗС перадаў амбасадару Беларусі ноту адносна затрыманьня журналістаў з патрабаваньнем дэтальнага расьсьледаваньня інцыдэнту.
Тлумачэньняў ад амбасадара Беларусі запатрабаваў і генэральны дырэктар Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Кястуціс Пятраўскас.
К.Пятраўскас таксама патрабаваў прабачэньняў ад уладаў Беларусі перад журналістамі, кампэнсацыі за сапсаваную камэру і вяртаньня канфіскаваных відэазапісаў.
Літоўскі МЗС не паведамляе, ці прадставіла Беларусь дэтальнае расьсьледаваньне інцыдэнту і ці будзе выкананае патрабаваньне кіраўніка Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.