Польскі фонд кампэнсуе страты асуджаных актывістаў

Польскі фонд “Свабода і дэмакратыя” (Wolność i demokracja) выступіў з заявай аб поўнай кампэнсацыі стратаў асуджаных сёньня актывістаў.
Тым, хто атрымаў штрафы, іх кампэнсуюць на 100%. Тым, хто атрымаў папраўчыя работы, зьвернуць 20% заробку, які забірае дзяржава.

Што тычыцца Андрэя Кіма, дык яму будзе выплачаная кампэнсацыя ў памеры сумы, якую ён мог бы зарабіць, нармальна працуючы ўвесь час, на які яго пакаралі.

“Фонд самастойна скантактуецца з пакаранымі. Я вельмі прашу нашых беларускіх сяброў не пераймацца - усё будзе кампэнсавана. Можна сказаць, што беларуская рэпрэсійная машына ў гэтым сэнсе стала неэфектыўнай”, - заявіў “Свабодзе” прадстаўнік фонду Марэк Буцька.