Удзельнічае гісторык Захар Шыбека. Эфір 17 красавіка 2008 году.
“Шаноўны пане! Выпадкова даведалася, што Вы аматар рэдкасьцяў. Магу паведаміць, што ў мяне ёсьць рэдкасьці розных стыляў, якія засталіся ад памерлага мужа. Бываю дома ад 12-й да 6-й вечара”.
Саша яшчэ раз зірнула на ліст і з задавальненьнем усьміхнулася. Засталося напісаць адрас – “Менск, гатэль “Эўропа”, пакой № 66. 15 красавіка 1910 году”. Звычайна гэта спрацоўвала. Аматары рэрытэтаў прыходзілі і сапраўды знаходзілі нешта незвычайнае. Сашка-Зьвер – так кліенты называлі гэту заўсягдатарку менскіх гатэляў – належала да, так бы мовіць, “гетэрыяў”, якія абслугоўвалі мясцовых багацеяў і атрымлівалі “за працу” ня меней як 5 рублёў”.
Вячаслаў Ракіцкі: “Такі эпізод з жыцьця прастытутак у губэрнскім горадзе Менску распавёў мне гісторык Захар Шыбека. І я запрасіў яго ў менскую студыю, каб без бар’ераў пагаварыць пра колішні Менск пад чырвонымі ліхтарамі. Спадар Захар, Сашка-Зьвер дзейнічала патаемна ці легальна? Які статус мелі прастытуткі ў Расейскай імпэрыі пачатку 20 стагодзьдзя?”
Захар Шыбека: “Існавала парадаксальная сытуацыя. Прастытуцыя ў Расеі забаранялася законам і ў той жа час была поўнасьцю легалізаваная. Пасьля далучэньня да Расеі многія прастытуткі Беларусі трапілі ў Іркуцк на прымусовыя працы на фабрыках. Пры Паўле І і Аляксандры І яны былі пад перасьледам па ўсёй імпэрыі. Гэта прывяло да ўсплеску тайнай прастытуцыі і эпідэміі пранцаў. Мікалай І палічыў за лепшае легалізаваць прастытуцыю. З 1843 году прастытуткі браліся на ўлік і былі пад ўрачэбна-паліцэйскім наглядам. Такім чынам, прастытуцыя забаранялася, а нагляд за ёй ня толькі дазваляўся, але і быў строга абавязковым”.
Ракіцкі: “Напэўна, дваранская годнасьць не дазваляла кіраўніцтву Расеі ўзаконьваць гандаль жаночым целам. А ў суседніх эўрапейскіх краінах як было?”
Шыбека: “У эўрапейскіх краінах прастытуцыя спрадвеку не забаранялася, а прастытуткі ўжо у 18 стагодзьдзі браліся на ўлік і пад нагляд паліцыі. Каралася толькі зводніцтва”.
Ракіцкі: “А зь якога часу, паводле гістарычных крыніцаў, увогуле вядома пра прастытуцыю?”
Шыбека: “Ёсьць меркаваньне, што прастытуцыя ўзьнікла разам з вынаходніцтвам грошай. У старажытных валадароў, рабаўладальнікаў, прыгоньнікаў не было праблем з задавальненьнем сваіх сэксуальных запатрабаваньняў. У іх палацах і маёнтках панавала разбэшчанасьць (распуста). Таму публічная прастытуцыя ўзьнікла ў гарадох. Лічыцца, што першы публічны дом і падатак на прастытутак увёў у гарадох старажытнай Грэцыі яе правіцель Салон у 6 стагодзьдзі да нашай эры”.
Ракіцкі: “А ці існавала прастытуцыя ў беларускай старажытнасьці?”
Шыбека: “У гарадох Вялікага Княства Літоўскага пашырэньне прастытуцыі адбылося ў 16 стагодзьдзі пад уплывам Захаду і ў сувязі са зьяўленьнем у вялікакняскім войску значнай колькасьці наёмнікаў. “Салдацкія дзеўкі” бралі ўдзел у вайсковых паходах. Адначасова даглядалі раненых. Дзейнічалі публічныя дамы. Часам магістраты наладжвалі аблавы на прастытутак, білі іх бізунамі, пасылалі на грамадзкія працы. Але законам прастытуцыя не забаранялася. Недаступныя прыгажуні часам абвяшчаліся вядзьмаркамі, але іх не палілі на вогнішчы, як у заходніх краінах”.
Ракіцкі: “Але вернемся да больш блізкіх часоў. Сёньня, калі зноў дыскутуецца пытаньне – караць ці легалізоўваць прастытутак – падаецца цікавым досьвед стогадовай даўніны. Як наладжваўся нагляд за прастытуцыяй у Беларусі ў пару яе знаходжаньня ў царскай Расеі?”
Шыбека: “Урад Расеі выпрацоўваў правілы нагляду за прастытуцыяй і ўскладваў гэты абавязак на гарадзкую паліцыю і гарадзкое самакіраваньне. За здачу кватэраў прастытуткам без дазволу паліцыі накладваўся штраф. Але поўнасьцю кантраляваць сытуацыю не ўдавалася. Прыемны “промысел” дзяліўся на легальны і тайны. Легальна дзейнічалі публічныя дамы і дамы спатканьняў. Адкрыта займаліся сваім рамяством і прастытуткі-адзіночкі, якія стаялі на ўліку і мелі санітарную кніжку. Большасьць жа гандляроў жаночым целам (суцінёраў) і прастытутак-адзіночак працавала патаемна. Кожны горад меў уласную спэцыфіку: свае правілы нагляду, свае нормы і традыцыі”.
Ракіцкі: “І ад якога часу менскія гарадзкія ўлады пачынаюць кантраляваць прастытуцыю?”
Шыбека: “Актыўны ўдзел гораду Менску ў наглядзе за прастытуцыяй зьвязаны з абраньнем на пасаду гарадзкога галавы графа Карла Чапскага. У 1891 годзе Менская гарадзкая думы прыняла “Абавязковую пастанову аб санітарным наглядзе за прастытуцыяй”. У тым жа годзе яна стварыла пры ўправе гарадзкі санітарны камітэт, дзейнасьць якога зьвялася да нагляду за прастытуткамі. У 1898 годзе на ініцыятыву Чапскага пры санітарным камітэце быў адкрыты гарадзкі шпіталь для прастытутак на 27 месцаў. Да гэтага прастытуткі лячыліся ў сіфілістычных аддзяленьнях губэрнскага (12 ложкаў) і габрэйскага (8 ложкаў) шпіталёў”.
Ракіцкі: “Лягічна меркаваць, што пры Чапскім узрасьлі патрабаваньні і да гаспадароў дамоў распусты?”
Шыбека: “Гарадзкое кіраўніцтва патрабавала, каб вокны публічных дамоў былі шчыльна завешаны фіранкамі, а нанач зачыняліся стаўнямі. Бардэлі павінны былі зачыняцца ў нядзелю, на сьвяткі і ў дні посту. Але на самой справе яны працавалі без выходных. Публічныя дамы мелі пэўныя прыкметы. Часьцей за ўсё над уваходам запальваліся чырвоныя ліхтары. Звычайна, гэта былі драўляныя аднапавярховыя будынкі з 4-10 пакоямі, якія займалі 3-9 прастытутак. Гаспадарамі публічных дамоў, як правіла, былі жанчыны”.
Ракіцкі: “І дзе ў Менску знаходзіліся публічныя дамы? Ці існаваў раён чырвоных ліхтароў, ці бардэлі былі параскіданыя па ўсім горадзе?”
Шыбека: “Яны існавалі ў пэўным раёне, на ўскрайку гораду. Раней ускрайкам лічылася мясцовасьць пад назвай Новая Будоўля і Ляхаўка. Вуліца, якую аблюбавалі гаспадыні публічных дамоў атрымала недвухсэнсоўную назву – Вясёлая. Публічныя дамы ціснуліся да салдацкіх казармаў у Кашарах і ля Вясёлага маста праз Сьвіслач. Ляхаўская вуліца не была перайменавана ў 1899 годзе ў Пушкінскую толькі з тае прычыны, што на ёй таксама знаходзіліся дамы распусты. Цяпер – гэта прырэчны раён вуліцаў Кірава і Чырвонаармейскай. Але ў 1901 годзе ў сувязі з засяленьнем Ляхаўкі заможнымі гараджанамі хрысьціянскіх веравызнаньняў публічныя дамы былі перанесены ў раён паміж Замчышчам, Татарскімі гародамі і вуліцай Нова-Чырвонай (цяпер раён Палаца спорту, гатэлю “Юбілейная” і вуліцы Максіма Танка). Назва вуліцы Нова-Чырвонай, відаць, зьвязвалася з новымі жыхарамі ў будынках пад чырвонымі ліхтарамі. Мясцовасьць была нізіннай, на вуліцах і летам не перасыхаў бруд, але ахвотнікаў да вясёлых прыгодаў гэта не спыняла. Побач з новым раёнам засяленьня, на правым беразе Сьвіслачы, каля Мала-Татарскай вуліцы з 1864 году стаялі салдацкія казармы. Пяці-шасьцітысячны ваенны гарнізон ды яшчэ добрая чыгуначная траспартная сувязь ператварылі Менск у горад распусты”.
Ракіцкі: “І ў Менск зь іншых гарадоў Расеі паехалі аматары жаночага цела... На ўсіх хапала бардэляў? Ці існавалі яшчэ і падпольныя прытоны?”
Шыбека: “Тайная прастытуцыя захапіла Менск з 1870-х гадоў якраз тады, калі праз яго прайшла чыгунка. Паскорыўся рух людзей і капіталаў. У канцы ХІХ–пачатку ХХ стагодзьдзяў прытонамі ў цёплы час году зьяўляліся кустоўе, Губэрнскі сад, Аляксандраўскі сквер (цяпер – Цэнтральны) і закінутыя габрэйскія могілкі па Магазіннай вуліцы (цяпер стадыён “Дынама”), а ў холад – кватэры дворнікаў, дзе тулілася хатняя прыслуга, калі яна губляла месца, а таксама піўныя і чайныя з жаночай абслугай, пральні”.
Ракіцкі: “Тайныя прытоны наведвалі пераважна ніжнія чыны. А дзе знаходзілі ўцеху заможныя кліенты?”
Шыбека: “Яны маглі знайсьці ўцеху сярод харыстак, дзяўчат з кафэ-шантанаў, масажыстак. Распуста квітнела ў гатэлях, мэбляваных пакоях, у рэстарацыях і кандытарскіх, лазьнях. “Біржай” прастытутак лічылася Захар’еўская вуліца паміж Губэрнатарскай і Багадзельнай (цяпер – Леніна і Камсамольскай). Урэшце, суцінёрам было дзе разгарнуцца”.
Ракіцкі: “Няўжо сапраўды Менск быў такім распусным горадам?”
Шыбека: “Мяркуйце самі. У 1911 годзе ў Менску дзейнічалі 32 гатэлі, 80 мэбляваных пакояў, пастаялых і заежджых дамоў, 9 масажных кабінэтаў. На узор Санкт-Пецярбургу ў Менску адчынілася рэстарацыя “Акварыюм” з асобнымі кватэрамі для артыстак, якія выступалі перад наведвальнікамі. Сьпявачак можна было запрасіць у спэцыяльныя ложы і кабіны. І такіх рэстарацыяў з кабінэтамі налічвалася каля дзесяці. Распуста ахапіла усю сфэру паслугаў гораду. З 1910 году нагляд за тайнай прастытуцыяй зусім прыпыніўся. Паліцыя расьпісалася ў сваёй бездапаможнасьці. У гады першай усясьветнай вайны прыфрантавы Менск ператварыўся ў прыстанак прастытутак з усёй Расеі. З другой паловы дня ў горадзе пачыналася шаленства. Прастытуткі і іх асноўныя прыхільнікі – вайскоўцы – віравалі на кожным кроку: на вуліцах, у рэстарацыях, кавярнях, кінэматографе, у садох і сквэрах. Ачагом распусты стаў адчынены ў 1914 годзе “Сад Рэнэсанс” і разьмешчаны ў ім тэатар “Вар’етэ”.
Ракіцкі: “Вы можаце гэта пацьвердзіць архіўнымі лічбамі?”
Шыбека: “Паводле зьвестак санітарнага камітэту, у 1909 годзе пад наглядам паліцыі знаходзіліся 12 публічных дамоў, 8 тайных прытонаў, ці дамоў спатканьняў, а таксама 5 кватэраў для адзіночак. Усяго 25 “установаў”. У дамах распусты знаходзіліся 260 жанчын. Прастытутак-адзіночак пад наглядам паліцыі было 129. А паводле падазрэньня ў тайнай прастытуцыі паліцыя затрымала 146 жанчын. Усяго -- 486. Фактычна ж, як меркавалі менскія лекары, іх колькасьць перавышала 2 тысячы, што складала два працэнты гарадзкога насельніцтва”.
У наступны чацьвер, 24 красавіка, слухайце ў эфіры і чытайце на сайце другую частку размовы Вячаслава Ракіцкага з Захарам Шыбекам пра прастытуцыю ў Менску на пачатку 20-га стагодзьдзя. Ці салодкім было жыцьцё менскіх прастытутак? Наколькі была пашыраная дзіцячая прастытуцыя? Як горад змагаўся з вэнэрычнымі хваробамі, якія спадарожнічалі прастытуцыі? Пра ўсё гэта ў перадачы -- “Салодкае жыцьцё” менскіх прастытутак” з цыклю “Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў”.