Уладзімір Пуцін, які неўзабаве пакіне пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі, заявіў, што яго краіна будзе разьвіваць адносіны зь дзьвюма прамаскоўскімі сэпаратысцкімі рэгіёнамі Грузіі. Злучаныя Штаты Амэрыкі, Эўразьвяз, НАТО падтрымалі Грузію, асудзіўшы Расею.
Вашынгтон і Брусэль вельмі хутка выступілі з асуджэньнем рашэньня Расеі разьвіваць кантакты з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй, якія ўваходзяць у склад Грузіі. Пуцін загадаў ураду прызнаць шэраг дакумэнтаў, распаўсюджаных сэпаратысцкімі ўладамі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і ўзмацніць кантакты з бізнэсоўцамі і пэўнымі арганізацыямі, зарэгістраванымі ў згаданых прарасейскіх рэгіёнах Грузіі.
Эўразьвяз і НАТО выказалі "глыбокую заклапочанасьць" гэтым працэсам, генэральны сакратар НАТО Яап дэ Гоп Схэфэр залікаў Маскву адмяніць рашэньне
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шон МакКормак ахарактарызаваў дзеяньні Расеі як "палітычнае свавольства".
Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Міхаіл Камынін паведаміў, што дзеяньні Масквы не накіраваныя на тое, каб справакаваць канфрантацыю з Грузіяй:
"Нашыя дзеяньні ў дачыненьні да Абхазіі і Асэтыі не адзначаюць, што Расея выбрала курс канфрантацыі з Грузіяй. Мы выступаем за адмену ўсіх санкцый, якія перашкаджаюць эканамічнаму разьвіцьцю рэгіёну. Гэта пацьвярджаецца аднаўленьнем паветраных і марскіх зносінаў з Грузіяй, іншымі крокамі, якія ўтвараюць пазытыўную альтэрнатыву курсу цяперашняга грузінскага кіраўніцтва. Рэалізацыя ўсіх гэтых захадаў будзе спрыяць умацаваньню бясьпекі і стабільнасьці Каўкаскага рэгіёну".
Грузінскі міністар рэінтэграцыі Тэмур Якабашвілі сказаў, што цяперашняя сытуацыя дэманструе "грубае парушэньне ўсіх міжнародных нормаў, калі адна краіна ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншай, не інфармуючы пра гэта". Тэмур Якабашвілі падкрэсьліў вайсковую прысутнасьць Расеі ў рэгіёнах, якія належаць Грузіі.
Сёньня Грузія зьвярнулася да ўплывовых дзяржаваў прыняць захады, каб спыніць спробы Расеі анэксаваць грузінскія рэгіёны – Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Міністар замежных справаў Грузіі Давід Бакрадзэ сказаў, што расейскія заявы аб пашырэньні кантактаў у названых сэпаратысцкіх рэгіёнах - "другі вельмі небясьпечны крок для анэксіі грузінскай тэрыторыі". Прэзыдэнт краіны Міхаіл Саакашвілі заявіў:
"Мы чакаем ад Расейскай Фэдэрацыі і – настойліва патрабуем – перагледзець усе гэтыя рашэньні, якія пагражаюць незалежнасьці Грузіі і яе тэрытарыяльнай цэласьці. Я хачу, каб кожны ведаў, што нашыя дзеяньні і намаганьні для мабілізацыі міжнароднай супольнасьці падтрымаць мірнае захаваньне тэрытарыяльнай цэласьці Грузіі будуць працягвацца".