Сёньня ў Страсбуры Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы разглядае даклад дэпутата з Кіпру Хрыстаса Пургурыдэса аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. Чакаецца, што сёньня ж будзе ўхваленая рэзалюцыя ПАРЭ на гэтую тэму.
У распаўсюджанай на сэсіі ПАРЭ справаздачы Хрыстаса Пургурыдэса зазначаецца, што ў сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі цягам апошніх гадоў назіраюцца шматлікія злоўжываньні. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі зьніклі, мірных дэманстрантаў зьбівала міліцыя, законныя дзеяньні няўрадавых арганізацыяў былі ператвораныя ў злачынствы. Палітычныя апанэнты прэзыдэнта Лукашэнкі сутыкаюцца з адвольнымі абвінавачаньнямі і несправядлівымі судовымі працэсамі.
Юрыдычны камітэт ПАРЭ заклікаў спыніць гэтую практыку, скасаваць несправядлівыя законы. У дакумэнце зьмяшчаецца наўпроставы зварот да беларускіх судзьдзяў, пракурораў і міліцыянтаў з заклікам праявіць асабістую сьмеласьць, каб зьмякчыць эфэкты такога заканадаўства.
Аўтар дакладу Хрыстас Пургурыдэс галоўную выснову дакумэнту сфармуляваў так:
“Найважнейшае пасланьне гэтага дакладу палягае ў тым, што рэжым у Менску павінен спыніць злоўжываньне крымінальнымі працэсамі ў палітычных мэтах”.
Адказваючы на пытаньне пра магчымасьць падтрымкі эўрапейскімі краінамі эканамічных санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва за парушэньні правоў чалавека, накшталт уведзеных Злучанымі Штатамі адносна канцэрну “Белнафтахім”, спадар Пургурыдэс заявіў:
“Калі рэжым будзе і надалей ігнараваць усе заклікі міжнароднай супольнасьці адносна дэмакратызацыі, у міжнароднай супольнасьці не застанецца ніякіх іншых магчымасьцяў уплыву, апрача санкцыяў. Калі рэжым будзе паводзіць сябе так, як ён гэта рабіў апошнія 10 гадоў, то неўзабаве надыдзе час менавіта такіх санкцыяў, якія я лічу апошнім сродкам”.
Літоўскі палітык, які з 1992 году прадстаўляў Літву ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Эмануэль Зінгерыс вітаў даклад Хрыстаса Пургурыдэса аб палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі. Ён зазначыў “Свабодзе”, што прыведзеныя ў ім факты сталіся “клясыкай злачынстваў рэжыму Лукашэнкі”:
“Калі рэжым у Менску думае, што гэта ўсё забудзецца з-за эканамічных ці іншых выгадаў, якія краіны Эўразьвязу могуць мець ад адносін зь Беларусьсю, то ён глыбока памыляецца, бо ні справа Казуліна, ні справы іншых палітвязьняў ніякім чынам ня будуць забытыя. Яны на сталах ня толькі ў эўрапейскіх палітыкаў, але і грамадзкіх арганізацыяў, якіх тысячы”.
Адна з самых уплывовых праваабарончых арганізацыяў кантынэнту — Рада Эўропы, і тое, што там зьвяртаюцца да праблем Беларусі, сьведчыць, што ў Эўропе жадаюць беларускаму народу дэмакратыі і росквіту, кажа спадар Зінгерыс:
“У Эўропе існуе поўнае спачуваньне беларускай інтэлігенцыі і ўсім дэмакратычным рухам”.
Спадар Зінгерыс паведаміў, што 8 красавіка ён прысутнічаў на першых слуханьнях, арганізаваных Эўракамісіяй, пра злачынствы таталітарных рэжымаў. У слуханьнях удзельнічала больш за 100 спэцыялістаў. Сярод іншых часта згадваўся і рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
“У Беларусі зьнікаюць апанэнты ўлады, людзьмі авалодаў страх рэпрэсіяў. Але цяпер, у эпоху новых тэхналёгіяў і камунікацыяў, Лукашэнку ня ўдасца ізаляваць высокаразьвіты беларускі народ ад эўрапейскага сьвету”.
Дэпутатка зь Фінляндыі Крыста Кіуру мяркуе, што Рада Эўропы мае магчымасьці і павінна спрыяць таму, каб крымінальнае заканадаўства ў Беларусі не выкарыстоўвалася з палітычных матываў.
“Толькі адзін прыклад: сёньня пасьля выступу фэдэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель на сэсіі ПАРЭ адзін з дэпутатаў запытаў яе, як яна ставіцца да таго, што адбываецца цяпер у Беларусі — адзінай краіне кантынэнту, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Вось жа, трэба адназначна сказаць, што нас гэта цікавіць”, — заявіла прадстаўніца Фінляндыі ў ПАРЭ Крыста Кіуру.
Тым часам Ангела Мэркель, выступаючы ў Страсбуры, выказала сваю заклапочанасьць тым, як разьвіваецца сытуацыя ў Беларусі. Яна заявіла, што аб’яднанай Эўропе трэба знаходзіць шляхі падтрымкі дэмакратычнай беларускай апазыцыі, як мага больш распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, каб людзі, якія сёньня знаходзяцца ў беларускіх турмах з палітычных матываў, не адчувалі сябе ў адзіноце. Спадарыня Мэркель таксама выказала ўпэўненасьць у тым, што Беларусь зь цягам часу стане сябрам эўрапейскай дэмакратычнай сям’і.
Сёньня ж у Палацы Эўропы ў Страсбуры пра сытуацыю ў Беларусі гаварылі на міжнароднай канфэрэнцыі недзяржаўных арганізацыяў, на якую запрошаныя і беларускія прадстаўнікі.