Спадар Астроўскі – карэнны гарадзенец. Яму 50 гадоў. Жанаты, мае пяцёра дзяцей. Доктар мэдыцынскіх навук. Прафэсар Алесь Астроўскі – аўтар шэрагу артыкулаў і кніг, прысьвечаных беларускай і сусьветнай грамадзка-палітычнай сытуацыі. Сёньня ён расказвае журналісту Аляксандру Уліцёнку пра сваё бачаньне стану ўлады і апазыцыі.
Аляксандар Уліцёнак: “Хто цяпер задае напрамак грамадзка-палітычным працэсам у краіне?”
Алесь Астроўскі: “На жаль, гэта прымітыўная, безнацыянальная, можна нават сказаць – жлобская бюракратыя. Якая жыве па прынцыпу “тут і цяпер”, ня думае пра будучыню, і таму называю яе прадстаўнікоў “цяперцамі”. Палітыку яны праводзяць вельмі нэгатыўную, бо адасобленыя ад беларускага грамадзтва, прымаюць беларускі народ выключна як аб’ект свайго ўзьдзеяньня.
За 14 год панаваньня бюракратычнай цяперскай улады мы звыкліся са станам шантажу ў магчымасьці зьнішчэньня дзяржаўнасьці. У нас фактычна назіраецца ўжо генацыд, калі падлічыць, што ў год народ вымірае на 50 тысячаў. У нас этнацыд – зьнішчаюцца мова, культура, гістарычная памяць, сымбалі, назіраецца дыскрымінацыя беларусаў – дзе толькі можна, асабліва на працы. Разбураецца беларуская дэмакратыя як палітычная сыстэма, што мусіла забясьпечыць народаўладзьдзе”.
Уліцёнак: “Ну а якой вам бачыцца апазыцыя гэткаму рэжыму?”
Астроўскі: “Аб’яднаная апазыцыя па сутнасьці сабраная мэханічна. Ідэалягічна яна абсалютна разнамасная. Да таго ж насычаная людзьмі хваравіта амбітнымі, многія зь якіх маюць дамінуючы грашовы інтарэс і таму толькі прысутнічаюць там.
Натуральна, яна прасякнутая агентурай рэжыму”.
Уліцёнак: “А ці ёсьць у яе альтэрнатыўны плян рэформаў, ці мае плян пераўтварэньня дзяржавы?”
Астроўскі: “Цэласнай аб’яднанай праграмы няма. Апазыцыя застаецца аб’ектнай – разьлічвае, што ёй хтосьці будзе кіраваць у патрэбных кірунках.
Апазыцыя наша не нацыянальная. Гэта лёгка выявіць па яе рэакцыі на вельмі знакавыя, балючыя тэмы. Напрыклад, сьцярпела, што Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт адчынілі ў Вільні з рускай мовай выкладаньня – ну што ж гэта такое?! Ці, скажам, ніхто ня згадвае пра такую жахлівую сытуацыю, як этнацыд беларусаў на Беласточчыне… Не, такія працэсы не цікавяць апазыцыю, аб’ектыўныя працэсы праходзяць міма яе”.
Уліцёнак: “І што з гэтага вынікае?”
Астроўскі : “Калі апазыцыя знаходзіцца ў такім стане, яна ніколі ня стане альтэрнатывай рэжыму і ніколі ня зможа перахапіць уладу ў “цяперцаў”.