10 гадамі пазбаўленьня волі пакараны актывіст партыі "Грамада" Зьміцер Лісяенка. Яго абвінавацілі ў тым, што ён захоўваў наркотыкі і фальшывыя грошы.
У суд Менскага раёну прыйшлі моладзевыя актывісты, большасьць зь якіх далучылася да дэмакратычнага руху пасьля сакавіка 2006 году. Зьміцер Лісяенка быў на лаве падсудных не адзін, а з грамадзянінам, якога ня ведаюць ягоныя паплечнікі — Камо Дадалянам.
Нягледзячы на тое, што Зьмітра трымаюць пад вартай ад 9 жніўня 2007 году, паплечнікі толькі нядаўна даведаліся пра крымінальную справу. На судзе высьветлілася, што падставай для абвінавачаньня сталі толькі паказаньні сьведкі, згодна зь якімі Зьміцер нібыта меў псыхатропныя сродкі і падробленыя купюры эўра. Саміх рэчавых доказаў сьледчыя не знайшлі.
Зьміцер у сваім апошнім слове заявіў, што на яго быў аказаны псыхалягічны і фізычны ціск. Казаў, што сьледчыя пагражалі ўчыніць расправу над ягонай маці.
Зьміцер Лісяенка служыў у брыгадзе спэцназу ў Мар’інай Горцы. У 2006 годзе, калі былі прэзыдэнцкія выбары і падзеі на Кастрычніцкай плошчы, стаў сябрам сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, лідэрам якой быў Аляксандар Казулін. Некалькі разоў удзельнічаў у вулічных акцыях.
Вольга Кобышава апавяла “Свабодзе”:
“Я асабіста знаёмая са Зьмітром па дзьвюх акцыях. Я памятаю, як ён там сябе паводзіў. Ён там адзін быў варты, можа, пятнаццаці нас. Наагул, яго там блыталі з гэбэшнікам і ўсё такое... Я памятаю, што ён нічога не баяўся”.
Маці Зьмітра не магла стрымаць эмоцыяў, калі пачула прысуд — 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
“Дзесяць год далі чалавеку!!! Дзесяць! Дзесяць!... І дзевяць месяцаў у турме сядзеў. Гэта ж вы пагубілі жыцьцё чалавека! Ён жа калі прыйдзе, яму 40 гадоў будзе!”
Паплечнікі Зьмітра ня вераць, што ён спрычыніўся да распаўсюду наркотыкаў. Яны лічаць, што крымінальную справу супраць былога спэцназаўца распачалі паказальна для іншых.
Гаворыць Сяржук Павалкоў:
“Гэта сыгнал іншым спэцназаўцам, якія захочуць перайсьці на бок апазыцыі і выступіць супраць гэтай улады”.
Зьміцер Лісяенка будзе адбываць пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго адвакат будзе абскарджваць прысуд у Менскім абласным судзе.