МЗС адмоўчваецца

У Міністэрстве замежных справаў камэнтаваць сытуацыю адносна вынікаў збору подпісаў у Эўрапарлямэнце не пажадалі.
“Якія матывы прыводзяць эўрадэпутаты — гэта іх справы. Мне няма чаго дадаць да таго, што мы казалі раней. Усё, што мы казалі раней, усе нашы прапановы застаюцца ў сіле”, — сказаў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.
У лютым прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў заявіў, што ініцыятыва групы дэпутатаў-сацыялістаў Эўрапарлямэнту адносна зьніжэньня кошту шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі — гэта “крок у правільным кірунку”.
Паводле ягоных тагачасных словаў, “нават эўрапейскія палітыкі, якіх нельга западозрыць у занадта ляяльным стаўленьні да афіцыйнага Менску, добра разумеюць, што візавы рэжым у Эўропе не павінен перашкаджаць разьвіцьцю міжчалавечых кантактаў і эканамічных сувязяў”.