Актывістка незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Маўлюда Атакулава, якую ўчора пакаралі штрафам за ўдзел у пікеце каля будынку Полацкага суду, паведаміла, што яе пагражаюць адлічыць з вучобы зь Дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.
Маўлюда Атакулава, якую паплечнікі-маладафронтаўцы завуць Людвіся, апавяла, што адміністрацыя ўнівэрсытэту запатрабавала ад старасты групы, у якой вучыцца дзяўчына, скласьці табліцу пропускаў заняткаў Людвісі за апошні навучальны год.
“Мая стараста мне апавяла, што яе папрасілі скласьці табліцу ўсіх маіх пропускаў за ўвесь год. Атрымалася, што за ўсе суткі, што я адседзела, у мяне 52 гадзіны пропускаў. Гэта раней лічылася паважнай прычынай. Але апошняе маё затрыманьне, якое было ў Полацку, гэта 8 параў — 16 гадзінаў. То бок калі лічыць, што ў нас цягам году дазволена 30 пропускаў, то ў мяне ўжо больш”.
Карэспандэнтка: “А іншыя студэнты маюць пропускі зь непаважных прычын?”
Атакулава: “Ну, безумоўна, гэта заўсёды мае месца. Бывае ў некаторых і па 150 гадзінаў за сэмэстар. Але гэта ня ўлічваецца, калі чалавек нармалёва здаў сэсію, тады ніякіх праблемаў. Папросту гэта можа быць нейкай такой нагодай для выключэньня”.
Нагадаем: 8 красавіка Маўлюда Атакулава ўдзельнічала ў пікеце разам са сваімі паплечнікамі каля будынку полацкага суду падчас разгляду крымінальнай справы супраць Касі Салаўёвай. Пры разгоне пікету міліцыянты затрымалі Аляксея Янушэўскага. Увечары супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну, у якой была Людвіся. У міліцыі на яе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і да суду трымалі ў наваполацкім ізалятары. 9 красавіка дзяўчыну пакаралі штрафам.
Раней, у студзені, Маўлюда Атакулава адседзела 15 сутак у турме на вуліцы Акрэсьціна за спробу ладзіць пікет на знак салідарнасьці з Артурам Фінькевічам. У заплечніку дзяўчыны знайшлі ўлёткі з партрэтам Артура, пад якім было напісана: “Свабоду Артуру Фінькевічу”. Людвісю абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Маўлюда Атакулава пасьпяхова вучыцца на трэцім курсе вышэйшай школы турызму Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дзяўчына ніколі ня мела акадэмічных запазычанасьцяў. Сёлета пасьля адбыцьця арышту ў студзені яна без праблемаў здала экзамэн, які ёй і так плянавалі паставіць “аўтаматам”. Але дзяўчыну папярэдзілі: калі яна і далей будзе ўдзельнічаць у грамадзка-палітычным жыцьці, яе адлічаць з вучобы.