Грамадзкія актывісты плянавалі правесьці сустрэчу лідэрам незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам 18 красавіка.
Сёньня ініцыятары сустрэчы атрымалі адказ: у кінатэатры “Мір” і ў раённым Доме культуры ў гэты дзень залі будуць занятыя і памяшканьне прадаставіць ня могуць.
Адказу з райвыканкаму, куды актывісты зьвярталіся па дазвол на сустрэчу, пакуль няма, паведаміў адзін з заяўнікаў Алесь Масюк.