У Горадні ў Таварыстве беларускай школы адбылася прэзэнтацыя кніжкі ўспамінаў Мікалая Мельнікава “Вяртайцеся, буслы!”
Яна выйшла ў сталічным выдавецтве “Кнігазбор” абмежаваным накладам. Аўтар апавядае пра сваё маленства ў часы “раскулачваньня” сялянства ў яго родным Чавускім раёне, а таксама пра гады партызанства ў атрадзе “Беларусь”.
У першай сваёй кнізе “Адчай, горыч, боль” Мікалай Мельнікаў распавёў пра тое, як іхнюю сям’ю рэпрэсавалі і выслалі ў канцлягер у Валагодзкай вобласьці. Трапіў туды і ён сам. Спадар Мельнікаў 1924 году нараджэньня. Доўгі час ён выкладаў расейскую літаратуру ў Гарадзенскім унівэрсытэце, затым узначаліў у горадзе дэмакратычную арганізацыю вэтэранаў, стаў ініцыятарам стварэньня грамадзкага музэю Васіля Быкава.