МЗС Беларусі сёньня выступіў заявай аб тым, што Беларусь адмаўляецца ад удзелу ў саміце Рады Паўночнаатлянтычнага партнэрства, які адбудзецца 3 красавіка ў Бухарэсьце
Раней беларускія ўлады былі паінфармаваныя аб тым, што НАТО ўхваліла рашэньне аб абмежаваньні ўзроўню ўдзелу беларускага боку ў гэтым саміце.
МЗС Беларусі назвала гэтае рашэньне «непрымальным» і супярэчлівым ухваленаму ў 1997 годзе Базаваму дакумэнту Рады Паўночнаатлянтычнага партнэрства.
« У сувязі з гэтым Рэспубліка Беларусь паводле прынцыповых меркаваньняў вымушаная адмовіцца ад удзелу ў Бухарэсцкім саміце»,—заявіла МЗС Беларусі.