У Варшаве ў нядзелю ўвечары адбыўся грандыёзны канцэрт “Дай голас Беларусі”, у якім узялі ўдзел зоркі беларускай і польскай музыкі.
У канцэрце выступілі Лявон Вольскі, Юстына Стычкоўска, Зьміцер Вайцюшкевіч, Станіслаў Сойка, Руся ды іншыя.
На канцэрт, які трансьляваўся ў наўпроставым эфіры тэлеканалу “Белсат”, а таксама радыё “Рацыя” і Эўрапейскага радыё для Беларусі, прыйшлі тысячы жыхароў польскай сталіцы. Гледачы трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты з надпісам “Салідарныя зь Беларусьсю”.
Сёлета ў канцэрце ўзялі таксама ўдзел вядомыя польскія акторы і тэлевядучыя.