Суд над віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым перанесены на 3 красавіка паводле патрабаваньняў мэдыкаў. Дактары хуткай дапамогі, выкліканыя ў Першамайскі райсуд Віцебска, зафіксавалі ў Левінава падвышаны ціск і засьведчылі, што гэта можа быць падставай для перанясеньня працэсу.
Перад пачаткам працэсу Левінаў зьвярнуўся з хадайніцтвам пра перанясеньня судовага пасяджэньня з прычыны ягонага дрэннага адчуваньня. Судзьдзя Алена Жук адмовілася задаволіць хадайніцтва праваабаронцы , і былі выкліканы мэдыкі.
Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Павал Левінаў быў затрыманы 27 сакавіка каля кватэры незалежнага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, у якога праводзілі ператрус. Левінаў быў адвезены ў Першамайскі РАУС нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам і лаянку ў грамадзкім месцы.