Віцебскі журналіст Вадзім Баршчэўскі запатрабаваў на допыт у КДБ грамадзкага прадстаўніка
Сёньня а 10 раніцы Баршчэўскі быў выклікана ў абласную управу да старшага сьледчага Івана Маскалёва, які ўчора праводзіў ператрус ў ягонай кватэры. Больш за гадзіну Вадзім Баршчэўскі настойваў, каб у якасьці грамадзкага прадстаўніка на допыт быў дапушчаны праваабаронца і журналіст Валер Шчукін.
Сьледчы катэгарычна адмовіўся, каб Шчукін прысутнічаў на допыце і прапанаваў Баршчэўскаму наняць адваката. Журналіст сказаў, што будзе шукаць адваката сам, і толькі калі з адвакатам будзе заключана дамова, ён прыйдзе да допыт у КДБ.