Сёньня прадпрымальнік з Барысаву Міхаіл Васільеў далучыўся да галадоўкі, удзельнікі якой патрабуюць вызваліць палітвязьня Аляксандра Казуліна.
Нашаму радыё спадар Васільеў сказаў наступнае:
“Прадпрымальнікі, як вядома, вырашылі галадаваць эстафэтна – па тры дні. Тут няма ніякага прымусу -- удзельнічаць у гэтай акцыі ці не, кожны вырашае самастойна. Асабіста я палічыў гэта неабходным”.