Лідэры апазыцыі прайшлі маршрутам Дня волі

Сёньня ў Мінску лідэры аб'яднаных дэмакратычных сіл прайшлі маршрутам, які застаўся няпройдзены падчас акцыі ў Дзень Волі.

У акцыі ўзялі ўдзел Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Анатоль Ляўковіч, Алена Скрыган, Віктар Карніенка ды іншыя.

Каля 11.00 адбылося ўскладаньне кветак да помніка Якубу Коласу. Лявон Баршчэўскі зачытаў урывак з творчасьці клясыка беларускай літаратуры. Анатоль Лябедзька заклікаў прыйсьці 30 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу Менску на акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі, з асуджанымі ўдзельнікамі сьвяткаваньня Дня Воля ды з незалежнымі мэдыямі.

Прыблізна ў 11.30 былі ўскладзеныя кветкі да помніку Янку Купалу, праз 10 хвілінаў -- да помніка Максіму Багдановічу, дзе Лявон Башчэўскі зачытаў знакамітую "Пагоню".

Міліцыянты цягам усёй акцыі знаходзіліся побач з удзельнікамі, людзі ў цывільным здымалі на відэа, але не перашкаджалі ўскладаньню кветак.