Прадстаўніца МЗС Беларусі Марыя Ваньшына назвала дзейнасьць журналістаў, якія патрапілі пад ціск КДБ, нелегальнай:
“Журналістам замежных СМІ для працы патрэбная акрэдытацыя. Што датычыць тых замежных мэдыя-структур, назвы якіх цяпер ўпамінаюцца ў СМІ, то магу афіцыйна заявіць, што яны не маюць акрэдытацыі для працы ў Беларусі. Мова йдзе пра нейкіх прыватных асоб з ліку беларускіх грамадзян, якія доўгі час на замежныя грошы займаліся незаконнай журналісцкай дзейнасьцю на тэрыторыі Беларусі. Цалкам лягічна, што гэтым цяпер займаюцца адпаведныя структуры Беларусі”.